Мінкульт узяў Асмалоўку пад ахову

© Sputnik / Марина СеребряковаПушыстая жыхарка Асмалоўкі, архіўнае фота
Пушыстая жыхарка Асмалоўкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ведамства зацвердзіла пастанову "Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў" у межах гістарычнага квартала.

МІНСК, 15 сту - Sputnik. Гістарычныя кварталы Асмалоўкі, супраць зносу якой ужо некалькі гадоў змагаюцца гарадскія актывісты, атрымалі ахоўны статус.

Асмалоўка: відэашпацыр па ціхаму Мінску - Sputnik Беларусь
Асмалоўка: відэашпацыр па ціхаму Мінску

Міністэрства культуры прыняло пастанову, якой зацвердзіла праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вуліц Старавіленскай-Кісялёва-Багдановіча-Машэрава-Чычэрына-Кісялёва-Куйбышава-Пашкевіч-Багдановіча-Камуністычнай. Пастанова была прынята яшчэ ў лістападзе, але яе тэкст быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале толькі ў аўторак.

"Дамы ў Асмалоўцы не атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, але знаходзяцца ў зоне рэгуляванай забудовы, у якой у тым ліку забараняецца пабудова прыбудоў да дамоў і змяненне вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў будынкаў", - растлумачылі ў грамадскай кампаніі "Горад для гараджан", якая два гады таму таксама прымала ўдзел у адстойванні квартала.

Па словах каардынатара кампаніі Дзяніса Кобрусева, без адмены або змены гэтай пастановы Мінкульта знесці жоўтыя атмасферныя двухпавярхоўкі за Оперным тэатрам, будзе нельга.

Жылыя дамы Асмалоўкі застаюцца без статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, растлумачыў Кобрусеў Sputnik. Аднак шэраг будынкаў, размешчаных побач, такі статус маюць, што і стала прычынай для афармлення ахоўных зон, у якія трапілі гістарычныя кварталы.

Два гады таму гарадскія ўлады выносілі на абмеркаванне праект дэталёвага планавання тэрыторыі, які меркаваў на месцы жоўтых двухпавярховак дамы у пяць-шэсць паверхаў з гандлёвым пасажам і падземнымі аўтастаянкамі. Дзякуючы актыўнасці гараджан, праект так і не быў зацверджаны.

Стужка навiн
0