Беларуска-кітайскі ўніверсітэт плануюць адкрыць на базе БДУ

© Sputnik / Виктор ТолочкоАўдыторыя ў БДУ, архіўнае фота
Аўдыторыя ў БДУ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мяркуецца, што новая адукацыйная структура будзе даваць не толькі тэхнічную, але і гуманітарную адукацыю.

МІНСК, 16 сту - Sputnik. Беларуска-кітайскі ўніверсітэт можа з'явіцца ў структуры БДУ. Такую заяву ў сераду журналістам зрабіў рэктар Белдзяржуніверсітэта Андрэй Кароль.

Студэнты падчас лекцыі - Sputnik Беларусь
Змены ў класіфікатар спецыяльнасцяў прынятыя ў Беларусі

Дамоўленасці аб паглыбленні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем у сферы адукацыі былі дасягнуты на мінулым тыдні ў ходзе візіту дэлегацыі нашай краіны ў КНР. Так, бакі ўжо рыхтуюцца рэалізаваць некалькі канкрэтных праектаў.

Напрыклад, на базе БДУ будзе створаны Беларуска-кітайскі ўніверсітэт. Партнёрам з боку КНР стане Даляньскі політэхнічны ўніверсітэт (ДПУ). Аднак, як патлумачылі Sputnik у прэс-службе галоўнай ВНУ нашай краіны, у новым адукацыйным цэнтры навучанне будзе весціся не толькі па тэхнічным, але і па гуманітарным профілі.

"Мы стаім ля парога таго, каб, маючы сумесны інстытут з адным з тэхнічных кітайскіх ВНУ, стварыць свой універсітэт. Гэтае пытанне прадметна абмяркоўвалася ў прысутнасці міністра адукацыі Ігара Карпенкі і пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудога. Абмяркоўвалі магчымасць будаўніцтва (маецца на ўвазе стварэнне - Sputnik) гэтай ВНУ на працягу бліжэйшых шасці месяцаў", - сказаў Кароль журналістам у сераду, яго словы прыводзіць БелТА.

Нагадаем, агульны адукацыйны цэнтр паміж БДУ і ДПУ ўжо існуе: шэраг студэнтаў навучаюцца ў рамках праграмы супрацоўніцтва ў Кітаі. Новая ж структура будзе знаходзіцца ў Мінску.

Стужка навiн
0