Сабаленка ўслед за Сасновіч выйшла ў трэці раўнд Australian Open

© AP / Kin CheungАрына Сабаленка на Australian Open
Арына Сабаленка на Australian Open - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускія тэнісісткі працягваюць радаваць балельшчыкаў сваёй гульнёй на хардовых кортах Мельбурна.

МІНСК, 16 сту - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў трэці раўнд Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе (Australian Open), паведамляе Sputnik.

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь
Аляксандра Сасновіч выйшла ў трэці круг Australian Open

Сёння адбыўся паядынак 1/32 фіналу Australian Open з удзелам Сабаленка і прадстаўніцы Вялікабрытаніі Кэці Боултэр. Сустрэча завяршылася перамогай беларускі - 6:3, 6:4. Саперніцы правялі на корце адну гадзіну 13 хвілін.

У 1/16 фіналу Сабаленка пазмагаецца з амерыканкай Амандай Анісімавай, якая абгуляла ўкраінскую тэнісістку Лесю Цурэнка - 6:0, 6:2.

Раней у трэці раўнд спаборніцтваў выйшла Аляксандра Сасновіч. У двух сэтах беларуска была мацней эстонкі Анэт Кантавейт - 6: 3, 6:3.

Нагадаем, у жаночым адзіночным разрадзе выступалі чатыры прадстаўніцы Беларусі, але Вікторыя Азаранка і Вера Лапко пасля першага круга завяршылі барацьбу.

Стужка навiн
0