https://bel.sputnik.by/20190121/gatuem-kachku-i-pravazhaem-kalyady-pa-belarusku-1027069674.html
Гатуем качку і праважаем Каляды па-беларуску
Гатуем качку і праважаем Каляды па-беларуску
Sputnik Беларусь
На другі і трэці дзень пасля Вадохрышча нашы продкі "праважалі Каляды". Гэтыя дні мелі шмат назваў - Прывадохрышча, Лянівы дзень, Прыцек, Іван Прысеча, Іван... 21.01.2019, Sputnik Беларусь
2019-01-21T13:56+0300
2019-01-21T13:56+0300
2017-01-20T16:18+0300
спадчына
у беларусі
культура
беларусь
свята
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103929/11/1039291157_0:84:1601:984_1920x0_80_0_0_ed867f6e981874350ecbdedec6979e9b.jpg
Дні 20 і 21 студзеня ў народным календары пазначаны як Провады Каляд - два тыдні вясёлых, амаль бесклапотных дзён праляцелі, пакінуўшы пасля сябе след вясёлых і прыемных успамінаў.Напрацягу святаў людзі хадзілі ў царкву на святочныя набажэнствы, смачна і сытна елі не толькі на тры Куцці, але і штодня, калядавалі і прымалі ў сябе калядоўшчыкаў. Цяпер жа калядныя маскі канчаткова адкладзены ў бок да наступных Каляд. Лянівы дзеньПровады Каляд, якія адбываліся на другі і трэці дзень Вадохрышчаў, называліся па-рознаму: Прывадохрышча, Лянівы дзень, Прыцек, Іван Прысеча, Іван Хрысціцель, Адпусціцель і Расцвендзень.Адпусціцель або Провад-Каляда і Расцвендзень — назвы апошняга дня святаў на Віцебшчыне.Прыцек, Іван Прысеча, Іван Хрысціцель — свята называецца так таму, што ў Царкве адбываецца сабор Іаана Прадцечы. З нагоды свята ў народзе казалі: "Іван Прыцек узяў куццю да й уцек"; "Вось сёння Хрышчэнне, заўтра Івана Прыцеча і Каляда ўцеча".У гэтыя дні жанчыны паціху пачыналі прасці, бо як скончыцца зіма, то будзе ўжо не да верацёнаў і кроснаў. Бацькі, якія не паспелі ажаніць сваіх дзяцей да Каляд, спяшаліся гэта зрабіць у бліжэйшы час, бо з гэтага дня царква дазваляла вянчанне. Да Масленкі спраўлялася найбольшая колькасць вяселляў. Гэтая пара называлася Малой вясельніцай.Не сумуйце па Калядах, бо запахла блінамі і Масленкай!Пасля заканчэння Каляд па народнаму календару наступае Мясаед, які пачаўшыся пасля Раства цягнецца да Масленкі. Старыя людзі казалі, што мясаед можа цягнуцца ад 7 і да 8, 9 тыдняў. Гэта залежыла ад маладзіка. Тлумачылі, што Мясаед павінен быць у трох маладзіках. Калі Каляды пачаліся на пачатку маладзіка, то Мясаед будзе вялікі, а калі Каляды на сходзе месяца, то наадварот. Адзначалі, што калі Мясаед маленькі, то Вялікдзень будзе рана.Беларускі святочны стол
На Мясаеда гатавалі вялікую колькасць страў з мяса, напрыклад, фаршыраваную качку. Мая бабуля, Алена Іванаўна, альбо, як запісана ў яе беларускай метрыцы — Гэлька Янкава, называла гэту страву не іначай як "качка або кура надзяваная" і гатавала яе толькі па фамільным рэцэптце. Такую страву падавалі на стол толькі па вялікіх святах, бо клопатаў з ёю ў прыгатаванні немала, але вынік — выдатны. Кожная гаспадынька мела свой рэцэпт прыгатавання фаршыраванай качкі.Качка надзяваная ад Гэлькі ЯнкавайКалі няма качкі на сваім падворку, то ў краме і на кірмашы яе лёгка набыць. Лепш не выбіраць індакачку, бо яна больш мясная, а звычайную качку будзе прасцей напоўніць фаршам. Некаторыя гаспадыні па-штукарску выдаляюць косткі і мяса з качкі так, што застаецца толькі скура, але рабіць гэта не абавязкова.Інгыдыенты:Як гатаваць:Падрыхтаваную качку нацерці соллю з часткай спецый як звонку, так і з сярэдзіны і пакінуць яе на гадзіну. За гэты час напячы танюткіх наліснікаў, адварыць яйкі, вантробы і ўсё нарэзаць на кавалачкі сярэдняга памеру, пасаліць, дадаць спецыі і добра перамяшаць. Начыніць гэтым фаршам качку не вельмі туга, каб яна падчас гатавання не лопнула, зашыць усе дзіркі і выкласці на нацёртую сметанковым маслам або алеям бляху або глыбокую форму. Наліць туды каля 1 літра вады і паставіць у гарачую духоўку або печ прыкладна на 1 гадзіну і болей. У духоўцы выпякаць пры тэмпературы 190 градусаў.Час ад часу качку трэба даставаць і паліваць тым булёнчыкам, які ўтварыўся ў яе пад бокам. Калі пабачыце апетытную скарынку — самы час даставаць качку з духоўкі і, крыху астудзіўшы, пакласці пад гнёт, каб начынка спрэсавалася. Цяпер выносім страву на холад і астуджаем. Калі астыне,яе лёгка будзе нарэзаць на порцыі. Ядуць без хлеба і бульбы.
https://bel.sputnik.by/20190107/Kalyady-na-Paless-zorka-z-vobrazam-Bagarodztsy-Kaza--bagaty-stol-1039469232.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103929/11/1039291157_88:0:1511:1067_1920x0_80_0_0_78069922c9b6956676a5629b35d6c557.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, культура, беларусь, свята, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
спадчына, у беларусі, культура, беларусь, свята, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Гатуем качку і праважаем Каляды па-беларуску
На другі і трэці дзень пасля Вадохрышча нашы продкі "праважалі Каляды". Гэтыя дні мелі шмат назваў - Прывадохрышча, Лянівы дзень, Прыцек, Іван Прысеча, Іван Хрысціцель, Адпусціцель і Расцвендзень.
Дні 20 і 21 студзеня ў народным календары пазначаны як Провады Каляд - два тыдні вясёлых, амаль бесклапотных дзён праляцелі, пакінуўшы пасля сябе след вясёлых і прыемных успамінаў.
Напрацягу святаў людзі хадзілі ў царкву на святочныя набажэнствы, смачна і сытна елі не толькі на тры Куцці, але і штодня, калядавалі і прымалі ў сябе калядоўшчыкаў. Цяпер жа калядныя маскі канчаткова адкладзены ў бок да наступных Каляд.
Провады Каляд, якія адбываліся на другі і трэці дзень Вадохрышчаў, называліся па-рознаму: Прывадохрышча, Лянівы дзень, Прыцек, Іван Прысеча, Іван Хрысціцель, Адпусціцель і Расцвендзень.
Адпусціцель або Провад-Каляда і Расцвендзень — назвы апошняга дня святаў на Віцебшчыне.
Прыцек, Іван Прысеча, Іван Хрысціцель — свята называецца так таму, што ў Царкве адбываецца сабор Іаана Прадцечы. З нагоды свята ў народзе казалі: "Іван Прыцек узяў куццю да й уцек"; "Вось сёння Хрышчэнне, заўтра Івана Прыцеча і Каляда ўцеча".
У гэтыя дні жанчыны паціху пачыналі прасці, бо як скончыцца зіма, то будзе ўжо не да верацёнаў і кроснаў. Бацькі, якія не паспелі ажаніць сваіх дзяцей да Каляд, спяшаліся гэта зрабіць у бліжэйшы час, бо з гэтага дня царква дазваляла вянчанне. Да Масленкі спраўлялася найбольшая колькасць вяселляў. Гэтая пара называлася Малой вясельніцай.
Не сумуйце па Калядах, бо запахла блінамі і Масленкай!
Пасля заканчэння Каляд па народнаму календару наступае Мясаед, які пачаўшыся пасля Раства цягнецца да Масленкі. Старыя людзі казалі, што мясаед можа цягнуцца ад 7 і да 8, 9 тыдняў. Гэта залежыла ад маладзіка. Тлумачылі, што Мясаед павінен быць у трох маладзіках. Калі Каляды пачаліся на пачатку маладзіка, то Мясаед будзе вялікі, а калі Каляды на сходзе месяца, то наадварот. Адзначалі, што калі Мясаед маленькі, то Вялікдзень будзе рана.
На Мясаеда гатавалі вялікую колькасць страў з мяса, напрыклад, фаршыраваную качку. Мая бабуля, Алена Іванаўна, альбо, як запісана ў яе беларускай метрыцы — Гэлька Янкава, называла гэту страву не іначай як "качка або кура надзяваная" і гатавала яе толькі па фамільным рэцэптце. Такую страву падавалі на стол толькі па вялікіх святах, бо клопатаў з ёю ў прыгатаванні немала, але вынік — выдатны. Кожная гаспадынька мела свой рэцэпт прыгатавання фаршыраванай качкі.
Качка надзяваная ад Гэлькі Янкавай
Калі няма качкі на сваім падворку, то ў краме і на кірмашы яе лёгка набыць. Лепш не выбіраць індакачку, бо яна больш мясная, а звычайную качку будзе прасцей напоўніць фаршам. Некаторыя гаспадыні па-штукарску выдаляюць косткі і мяса з качкі так, што застаецца толькі скура, але рабіць гэта не абавязкова.
- 1 качка
- Стос наліснікаў
- 2 яйкі
- 0,5 кг сумесі курыных вантроб або толькі пячонкі
- Соль
- Каляндра
- Кмен
- Лаўровы ліст
Падрыхтаваную качку нацерці соллю з часткай спецый як звонку, так і з сярэдзіны і пакінуць яе на гадзіну. За гэты час напячы танюткіх наліснікаў, адварыць яйкі, вантробы і ўсё нарэзаць на кавалачкі сярэдняга памеру, пасаліць, дадаць спецыі і добра перамяшаць. Начыніць гэтым фаршам качку не вельмі туга, каб яна падчас гатавання не лопнула, зашыць усе дзіркі і выкласці на нацёртую сметанковым маслам або алеям бляху або глыбокую форму. Наліць туды каля 1 літра вады і паставіць у гарачую духоўку або печ прыкладна на 1 гадзіну і болей. У духоўцы выпякаць пры тэмпературы 190 градусаў.
Час ад часу качку трэба даставаць і паліваць тым булёнчыкам, які ўтварыўся ў яе пад бокам. Калі пабачыце апетытную скарынку — самы час даставаць качку з духоўкі і, крыху астудзіўшы, пакласці пад гнёт, каб начынка спрэсавалася. Цяпер выносім страву на холад і астуджаем. Калі астыне,яе лёгка будзе нарэзаць на порцыі. Ядуць без хлеба і бульбы.