https://bel.sputnik.by/20190122/Bblyatek-Gomelskay-voblasts-atrymayuts-faksmlnae-vydanne-Bukvara-1039691134.html
Бібліятэкі Гомельскай вобласці атрымаюць факсімільнае выданне "Буквара"
Бібліятэкі Гомельскай вобласці атрымаюць факсімільнае выданне "Буквара"
Sputnik Беларусь
Факсіміліе супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі падрыхтавалі ў мінулым годзе. 22.01.2019, Sputnik Беларусь
2019-01-22T09:52+0300
2019-01-22T09:52+0300
2019-01-22T09:36+0300
у беларусі
спадчына
навіны
галоўнае
"буквар"
гомель
бібліятэкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103734/55/1037345552_0:383:4160:2736_1920x0_80_0_0_a6acc84d526039a051a2f746dbf7276d.jpg
МІНСК, 22 сту - Sputnik. Бібліятэкі Гомельскай вобласці атрымаюць 42 камплекты факсімільнага выдання першага "Буквара". Урачыстая цырымонія пройдзе 23 студзеня ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна, паведамілі ва ўстанове.Нагадаем, што ў мінулым годзе першы "Буквар" адзначыў 400-гадовы юбілей – ён быў выдадзены ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў мястэчку Еўе.Выданне да святочнай даты падрыхтавалі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліяткі Беларусі – спачатку лічбавае, а потым факсімільнае.Сёння ў свеце існуюць толькі два арыгіналы першага "Буквара". Адзін — няпоўны, але добра захаваны — у Каралеўскай бібліятэцы ў Капенгагене, другі — самы лепшы — у бібліятэцы ў цэнтры Лондана. Тлумачыцца такая "незахаванасць" тым, што нашы продкі зачытвалі гэтыя кнігі "да дзірак".Англійскія калегі нават не падазравалі, якім скарбам валодаюць, бо першы беларускі "Буквар" ніхто з іх не мог прачытаць. На тытульным лісце арыгінала чарніламі было проста напісана "Кніга на славянскай мове".Цікавасць да выдання з'явілася ў другой палове ХХ стагоддзя, калі "Буквар" спачатку ўзгадалі ў каталогу Каралеўскай бібліятэкі ў Даніі, а потым брытанскі даследчык беларускага паходжання і святар Аляксандр Надсан апісаў гэтае выданне ў Лондане.Чытайце ў інтэрв'ю з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесем Сушам, якому давялося на ўласныя вочы пабачыць унікальнае выданне, як і чаму вучыліся нашы продкі.
https://bel.sputnik.by/20180829/belorusskij-bukvar-ales-susha-1037358636.html
гомель
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103734/55/1037345552_0:252:4160:2867_1920x0_80_0_0_077c2fc51d62abb48924907fcf30f392.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, спадчына, навіны , галоўнае, "буквар", гомель, бібліятэкі
у беларусі, спадчына, навіны , галоўнае, "буквар", гомель, бібліятэкі
Бібліятэкі Гомельскай вобласці атрымаюць факсімільнае выданне "Буквара"
Факсіміліе супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі падрыхтавалі ў мінулым годзе.
МІНСК, 22 сту - Sputnik. Бібліятэкі Гомельскай вобласці атрымаюць 42 камплекты факсімільнага выдання першага "Буквара". Урачыстая цырымонія пройдзе 23 студзеня ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна, паведамілі ва ўстанове.
Нагадаем, што ў мінулым годзе першы "Буквар"
адзначыў 400-гадовы юбілей – ён быў выдадзены ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў мястэчку Еўе.
Выданне да святочнай даты
падрыхтавалі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліяткі Беларусі – спачатку лічбавае, а потым факсімільнае.
Сёння ў свеце існуюць толькі два арыгіналы першага "Буквара". Адзін — няпоўны, але добра захаваны — у Каралеўскай бібліятэцы ў Капенгагене, другі — самы лепшы — у бібліятэцы ў цэнтры Лондана. Тлумачыцца такая "незахаванасць" тым, што нашы продкі зачытвалі гэтыя кнігі "да дзірак".
Англійскія калегі нават не падазравалі, якім скарбам валодаюць, бо першы беларускі "Буквар" ніхто з іх не мог прачытаць. На тытульным лісце арыгінала чарніламі было проста напісана "Кніга на славянскай мове".
Цікавасць да выдання з'явілася ў другой палове ХХ стагоддзя, калі "Буквар" спачатку ўзгадалі ў каталогу Каралеўскай бібліятэкі ў Даніі, а потым брытанскі даследчык беларускага паходжання і святар Аляксандр Надсан апісаў гэтае выданне ў Лондане.
Чытайце ў
інтэрв'ю з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесем Сушам, якому давялося на ўласныя вочы пабачыць унікальнае выданне, як і чаму вучыліся нашы продкі.