МІНСК, 24 сту - Sputnik. Дзеючая чэмпіёнка Еўропы расіянка Аліна Загітава распавяла, што перад спаборніцтвамі добра адпачыла і набралася пазітыўных эмоцый, перадае карэспандэнт Sputnik.
Мінск упершыню прымае чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні, спаборніцтвы праходзяць на лёдзе "Мінск-Арэны".
"Я глядзела серыялы. Заўсёды так раблю, каб адцягнуцца і сканцэнтравацца на старце. У апошні час (дрэнна сплю - Sputnik). Чаму так, не ведаю. Не хочацца, напэўна", - падзялілася фігурыстка.
![Загітава перад спаборніцтвамі не спіць і глядзіць серыялы Загітава перад спаборніцтвамі не спіць і глядзіць серыялы - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103972/01/1039720148_0:0:2841:1783_600x0_80_0_0_f5661fd6c8c5943a9361775a53b4ad65.jpg)
Яна таксама патлумачыла, што глядзіць абсалютна розныя серыялы: "Якія падабаюцца - такія і гляджу. Магу і жахі паглядзець, магу камедыйнае нешта".
Толькі дыетычнае
Загітава прызналася, што ў Новы год з бацькамі вырашылі, што на святочным стале не будзе "ніякіх маянэзных салацікаў, торцікаў".
"Усё толькі дыетычнае, садавіна. Нават тата мяне падтрымаў", - адзначыла фігурыстка.
Па словах 16-гадовай спартсменкі, тры гады таму бацькі расказалі ёй, што Дзеда Мароза не існуе.
"Я вельмі знервавалася, і ўвесь Новы год дарэмна прайшоў у мяне. Але бацькі супакоілі, падарылі тэлефон. Зараз я неяк спакойна стаўлюся да падарункаў, галоўнае, каб уся сям'я была ў зборы - гэта самы галоўны падарунак", - падкрэсліла Загітава.
Знаёмства з Мінскам
Па словах расіянкі, яна пакуль не паспела паглядзець Мінск. "Звычайна пасля спаборніцтваў, калі застаецца час. А цяпер трэба канцэнтравацца на трэніроўцы і старце", - сказала на заканчэнне Загітава.
![Загітава перад спаборніцтвамі не спіць і глядзіць серыялы Загітава перад спаборніцтвамі не спіць і глядзіць серыялы - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103972/16/1039721651_0:0:3250:2048_600x0_80_0_0_50326f2ee9e441957c26521440c8cb31.jpg)
Нагадаем, у сераду спартсменка паспяхова выступіла ў кароткай праграме жаночага адзіночнага катання, заняла першае месца і гарантавала сабе выхад у адвольную праграму ЧЕ па фігурным катанні 25 студзеня.