МІНСК, 25 сту - Sputnik. На таргах аўкцыённага дома Phillips прадалі два партрэты Уладзіміра Леніна, якія належаць пэндзлю Эндзі Уорхола, паведамляецца на сайце ўстановы.
Таргі прайшлі вечарам у чацвер, 24 студзеня. Працы "Ленін" і "Чырвоны Ленін" былі напісаны ў апошнія тыдні жыцця мастака ў 1987 годзе.
Выніковы кошт значна перавысіў стартавы для абодвух палотнаў. Так "Ленін" пры першапачатковым кошце ў 30-50 тысяч фунтаў стэрлінгаў сышоў з малатка за 60 тысяч.
"Чырвоны Ленін" першапачаткова быў ацэнены ў 40-60 тысяч фунтаў стэрлінгаў, а ў выніку быў прададзены за 81,250 фунтаў стэрлінгаў.
Брытанскі аўкцыённы дом таксама прадстаўляў на таргах працы Пабла Пікаса, Анры Маціса, Дэм'ена Херста і Бэнксі. Даражэй за ўсё ацанілі дзесяць каляровых аплікацый японскай мастачкі Яеі Кусамы.
Дадзены лот абыйшоўся новаму ўладальніку ў 200 тысяч фунтаў стэрлінгаў.