Сабаленка ўпершыню ў кар'еры ўвайшла ў дзясятку лепшых тэнісістак свету

© AP / Kin CheungБеларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Узначаліла рэйтынг WTA японка Наомі Осака, якая на днях стала пераможцай першага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" - Australian Open.

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка па выніках Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ўпершыню ў кар'еры ўзнялася на 10 радок рэйтынгу WTA, перадае Sputnik.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Пенсіянеркі пабіліся за сувенір ад Сабаленка на Australian Open

Выступ беларускі на Australian Open нельга назваць удалым. У адзіночным разрадзе яна дайшла толькі да 1/16 фіналу, дзе прайграла 17-гадовай амерыканскай тэнісістцы Амандзе Анісімавай. Пасля гэтага Сабаленка працягнула выступ на турніры ў парным разрадзе, аднак і тут поспеху не дамаглася: у пары з бельгійкай Элізэ Мертэнс яна прайграла чэшскім тэнісісткам Барбары Крэйчыкавай і Кацярыне Сіняковай і не прабілася ў 1/4 фіналу.

Тым не менш, Арына Сабаленка здолела набраць патрэбную колькасць ачкоў для таго, каб увайсці ў дзясятку лепшых тэнісістак свету. Зараз у яе ў актыве 3485 ачкоў. Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч апусцілася на два радкі ў рэйтынгу і займае цяпер 33 пазіцыю. Былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка пасля няўдалага выступу на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі - яна прайграла ў першым жа матчы адзіночнага разраду - паднялася з 53 на 51 месца рэйтынгу WTA.

Першай ракеткай свету ўпершыню ў кар'еры стала японская тэнісістка Наомі Осака. Яна перамагла ў фінале Australian Open чэшку Петру Квітаву і зрушыла яе на другое месца сусветнага рэйтынгу. Трэці радок заняла румынская тэнісістка Сымона Халеп, якая яшчэ тыдзень таму ўзначальвала рэйтынг WTA.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі