МІНСК, 29 сту - Sputnik. Самая адзінокая качка свету па мянушцы Трэвар памерла ў Ніуэ, пра гэта паведамілі ў афіцыйным Facebook-акаўнце птушкі.
Качар Трэвар атрымаў сусветную вядомасць у мінулым годзе пасля таго, як пра яго напісала выданне New Zealand Herald. Высветлілася, што жыхары астраўной дзяржавы Ніуэ не толькі ведаюць пра адзіную качку, якая жыве на востраве, але і паказваюць дарогу, улічваючы яе месца пражывання - "павярніце за качкай".
Трэвар пасяліўся ў лужыне каля дарогі, вадой яе рэгулярна папаўнялі мясцовыя пажарныя. Кампаніі ў качара не было, паколькі ён адзіны прадстаўнік віду на ўсёй выспе, дзякуючы чаму быў празваны самой адзінокай качкай у свеце.
"Мы можам пацвердзіць, што качка Трэвар сканаў. Яго бачылі мёртвым у кустах пасля нападу сабак", - паведамілі ў запісе качкі.
Качар атрымаў імя ў гонар новазеландскага палітыка Трэвара Маларда. Пасля смерці качкі сам кіраўнік парламента пакінуў у Facebook спачуванні ў сувязі з гэтай падзеяй.