https://bel.sputnik.by/20190130/Studentka-yakoy-Lukashenka-padary-asadku-budze-vuchyts-move-telegledacho-1039825111.html
Студэнтка, якой Лукашэнка падарыў асадку, будзе вучыць мове тэлегледачоў
Студэнтка, якой Лукашэнка падарыў асадку, будзе вучыць мове тэлегледачоў
Sputnik Беларусь
Аляксандра Радковіч стала знакамітай пасля таго, як загаварыла з прэзідэнтам на беларускай мове, за што і атрымала падарунак. 30.01.2019, Sputnik Беларусь
2019-01-30T12:22+0300
2019-01-30T12:22+0300
2019-01-30T12:17+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103826/47/1038264774_0:254:1449:1074_1920x0_80_0_0_445fa07322cc510f6a1edd68e64fcf76.jpg
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103826/47/1038264774_0:309:1449:1220_1920x0_80_0_0_8445423661aff2e50979c8c99a0f803b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
стыль жыцця, у беларусі, грамадства, навіны , аляксандр лукашэнка
стыль жыцця, у беларусі, грамадства, навіны , аляксандр лукашэнка
Студэнтка, якой Лукашэнка падарыў асадку, будзе вучыць мове тэлегледачоў
Аляксандра Радковіч стала знакамітай пасля таго, як загаварыла з прэзідэнтам на беларускай мове, за што і атрымала падарунак.
МІНСК, 30 сту - Sputnik. Студэнтка ГрДУ Аляксандра Радковіч, якая атрымала эксклюзіўную прэзідэнцкую асадку падчас візіта Аляксандра Лукашэнкі ў Гродна стала вядучай новага беларускамоўнага праекта на гарадскім тэлеканале "Гродна плюс".
Дзяўчына будзе знаёміць гледачоў з цікавымі беларускімі словамі ў праграме "5 хвілін па-беларуску". У першым выпуску яна распавядае пра беларускага міфалагічнага бога Зюзю. У каментарах на Youtube гледачы хваляць новую перадачу, але ёсць і тыя, хто раіць "працаваць над вымаўленнем і лексікай".
Радковіч удзельнічала ў сустрэчы прэзідэнта з таленавітай моладдзю, якая праходзіла падчас афіцыйнага візіту кіраўніка дзяржавы ў Гродне 19 кастрычніка ў ГрДУ.
Разам з анакурснікамі яна ўручала прэзідэнту падарунак - альбом ручной працы са знакамітымі асобамі, дзейнасць якіх звязана з Гродзеншчынай. У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка зрабіў падарунак - эксклюзіўную асадку - асабіста Аляксандры за тое, што дзяўчына пачала размаўляць з ім на роднай мове.