https://bel.sputnik.by/20190131/Na-paroze-gusnae-svyata-chakaem-marazo--gatuem-novyya-stravy-1039842611.html
На парозе гусінае свята: чакаем маразоў і гатуем новыя стравы
На парозе гусінае свята: чакаем маразоў і гатуем новыя стравы
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская нагадвае пра свята Апанасій і распавядае пра своеасаблівыя адносіны беларусаў да гусей. 31.01.2019, Sputnik Беларусь
2019-01-31T14:27+0300
2019-01-31T14:27+0300
2022-04-14T15:37+0300
спадчына
цiкавосткi
кухня
народныя традыцыі
ларыса мятлеўская
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102401/53/1024015340_0:0:2001:1125_1920x0_80_0_0_2868f7487f6864e3b1bb08c6c6213ad6.jpg
У народным календары 31 студзеня адзначаюць Апанассю або Апанасій. Дзе-нідзе на Беларусі Апанасій лічыўся абаронцам жывёлы ад марозу, а таксама гусіным святам.Лічылася, што ў гэты час надыходзяць моцныя маразы, таму казалі: "Хавай нос у апанасаўскі мароз". На Магілёўшчыне гэты дзень азначаў палову зімы, а ў Смаленшчыне існавала прыкмета: калі на Апанаса бывае мяцеліца – чакаецца працяглая вясна. З гэтага дня, згодна звычаю, беларускі Смаленшчыны, якія гадавалі гусей, кармілі іх зярнятамі ў абручыку і прасілі святога аб здароў’і жывёлы. Там жа даводзілі: калі на Апанасся мяцеліца, то выведзецца шмат гусянят.Як у даўніну, так і цяпер гусей у сельскай мясцовасці лічаць адной з самых добрых свойскіх птушак. Усё ад іх прыдатна для выкарыстання чалавекам – пух, пер’е, мяса, тлушч, вантробы, усё прыносіць гаспадарам выгаду. Таму на развядзенне і ўтрыманне гусей звярталі асаблівую ўвагу, тым больш што ніякая астатняя жыўнасць не патрабуе так мала расходаў і клопатаў. Каб гусі былі заўсёды здаровымі, іх утрымвалі ў светлых, абавязкова чыстых і цёплых хлявах. Каб птушкі добра пладзіліся, на Грамніцы гаспадыні давалі ім нашча зерне розных відаў, змяшанае са жменяй простага нятоўчанага перцу. Лічылася, што перац разаграе і ўзбуджае гусей да расплоду.Перш чым пасадзіць гусь на яйкі, гняздо высцілалі саломай і ліпавым цветам. Гэта рабілі для таго, каб маладыя гусяняты пераносілі ліпеньскую хваробу, якая іх спасцігала падчас цвіцення ліпы. Пры гадоўлі гэтай прыгожай і разумнай птушкі гаспадыні актыўна карысталіся лекавымі раслінамі. Так, маладым гусянятам давалі крапіву і пырнік, зялёныя ўсходы жыта, паілі кляновым сокам, а на подсціл выкарыстоўвалі папараць.У беларускай кухні нямала спосабаў прыгатавання мяса гусі. Ёсць яно ў меню і іншых народаў, якія насяляюць Беларусь. Сярод іх беларускія (гістарычная назва ― літоўскія) татары, якія жывуць сярод беларусаў ужо больш за пяць стагоддзяў. І цяпер гэты народ з мусульманскім веравызнаннем жыве ў Беларусі, Літве і Польшчы, але больш за ўсё іх і цяпер на тэрыторыі нашай краіны.Гістарычна склалася, што ў гарадах яны сяліліся кампактна вуліцамі і кварталамі. Так, у Мінску вядомыя Татарская слабада і Татарская горка. Асноўнымі іх заняткамі былі вайсковая служба, жывёлагадоўля, садаводства, агародніцтва, рымарства і гарбарства.Беларускія мусульмане і цяпер непераўзыйдзеныя агароднікі. Пра тое сведчыць дзень памідора, які адзначаюць у старажытным мястэчку Іўе. Нават у савецкія часы многія з татар не працавалі на прадпрыемствах, а працягвалі карміцца з уласных агародаў. У іх здаўна гэта добра атрымлівалася.Так, этнограф Павел Шпілеўскі ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя пра клецкіх татарак пісаў: "Что же касается до лука и чеснока и вообще всяких огородных овощей, то татарки владеют каким-то секретом выращивать их в гораздо большем виде, чем это бывает у русских мещан клецких: их луковицы бывают величиной с порядочную репу, их картофель - красный, необыкновенно вкусный; рассыпчатый и не водянистый;их морковь и свекла — сочны и даже зимой имеют вкус такой же, как и летом. Все эти продукты, равно как и всякую зелень, вы найдёте щ них в самую жестокую зиму и к весне, и при том найдёте без всякого повреждения и в большом количестве… Летом татарки как бы не существуют для местечка: все они вместе с дочерьми проводят время в огородах и на полях; зимой, по воскресеньям и пятницам вывозят на рынок свой товар огромными возами и сбывают его приезжим помещикам и однодворцам. Но вот что странно: очень редко удаётся достать кому-нибуть у них семян каких-либо овощей".Татары доўгі час захоўвалі самабытныя рысы вядзення гаспадаркі, у хатнім побыце, адзенні, фальклоры, кухні. Рэцэпты татарскіх страў вядомыя з даўніх часоў. Страва беліш, або беляш, у савецкія часы прадавалася на вуліцах з латкоў, кундзюмы самі татары часта называлі калдунамі і нават клёцкамі. Гэта не выпадкова. Жывучы працяглы час разам, народы запазычвалі адзін у аднаго некаторыя кулінарныя рэцэпты.Штодзённы стол татар, у адрозненне ад святочнага, калісьці нязначна адрозніваўся ад стала суседзяў-беларусаў. Адметнасцю з’яўлялася тое, што ў меню татар было больш мяса. Гэта традыцыя захавалася з тых даўніх часоў, калі яны займаліся жывёлагадоўляй. Беларускія татары, як мусульмане, не ўжывалі свініну і адмовіліся ад каніны, аддаючы перавагу бараніне, ялавічыне, казляціне і гусяціне. З нагоды гусінага свята прапаную добры рэцэпт з гусі.Гусь, фаршыраваная бульбайІнгрыдыенты:Як гатаваць:Апрацаваную тушку гусі прамыць, заліць гарачай вадой і варыць да напаўгатоўнасці. Выняць з булёну, нацерці зверху і знутры соллю і перцам. Бульбу абабраць, разрэзаць напалам, запоўніць ёю тушку гусі.Прыгатаваць прэснае цеста, раскачаць у пласт таўшчынёй 0,5 см, загарнуць у цеста гусь. Падрыхтаваную тушку пакласці ў гусятніцу, выкладзеную знутры мокрай паперай, зверху прыкрыць той жа паперай. Гусятніцу накрыць і паставіць на ноч у выпаленую печ або на 3-4 гадзіны ў негарачую духоўку.З гатовай гусі асцярожна выняць бульбу, тушку разам з цестам рассячы на порцыі і раскласці па талерках. Падаць з бульбай.Цеста прэснаеІнгрыдыенты:Як гатаваць:У малако або ваду дадаць цукар, соль, растопленае масла, яйкі, старанна перамяшаць. Усыпаць прасеяную муку і вымясіць цеста. Яно павінна лёгка адставаць ад сценак посуду.
https://bel.sputnik.by/20200606/Gosts-na-paroze-narodnyya-pravly-belaruskaga-etyketu-1038908619.html
https://bel.sputnik.by/20181013/Burachny-dzen-abo-Yak-zvaryts-belarusk-borshch-1038072340.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102401/53/1024015340_139:0:1816:1258_1920x0_80_0_0_ae62e4be33e771dbec76e884d3e03831.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, цiкавосткi, кухня, народныя традыцыі, ларыса мятлеўская
спадчына, цiкавосткi, кухня, народныя традыцыі, ларыса мятлеўская
На парозе гусінае свята: чакаем маразоў і гатуем новыя стравы
14:27 31.01.2019 (абноўлена: 15:37 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская нагадвае пра свята Апанасій і распавядае пра своеасаблівыя адносіны беларусаў да гусей.
У народным календары 31 студзеня адзначаюць Апанассю або Апанасій. Дзе-нідзе на Беларусі Апанасій лічыўся абаронцам жывёлы ад марозу, а таксама гусіным святам.
Лічылася, што ў гэты час надыходзяць моцныя маразы, таму казалі: "Хавай нос у апанасаўскі мароз". На Магілёўшчыне гэты дзень азначаў палову зімы, а ў Смаленшчыне існавала прыкмета: калі на Апанаса бывае мяцеліца – чакаецца працяглая вясна. З гэтага дня, згодна звычаю, беларускі Смаленшчыны, якія гадавалі гусей, кармілі іх зярнятамі ў абручыку і прасілі святога аб здароў’і жывёлы. Там жа даводзілі: калі на Апанасся мяцеліца, то выведзецца шмат гусянят.
Як у даўніну, так і цяпер гусей у сельскай мясцовасці лічаць адной з самых добрых свойскіх птушак. Усё ад іх прыдатна для выкарыстання чалавекам – пух, пер’е, мяса, тлушч, вантробы, усё прыносіць гаспадарам выгаду. Таму на развядзенне і ўтрыманне гусей звярталі асаблівую ўвагу, тым больш што ніякая астатняя жыўнасць не патрабуе так мала расходаў і клопатаў.
Каб гусі былі заўсёды здаровымі, іх утрымвалі ў светлых, абавязкова чыстых і цёплых хлявах. Каб птушкі добра пладзіліся, на Грамніцы гаспадыні давалі ім нашча зерне розных відаў, змяшанае са жменяй простага нятоўчанага перцу. Лічылася, што перац разаграе і ўзбуджае гусей да расплоду.
Перш чым пасадзіць гусь на яйкі, гняздо высцілалі саломай і ліпавым цветам. Гэта рабілі для таго, каб маладыя гусяняты пераносілі ліпеньскую хваробу, якая іх спасцігала падчас цвіцення ліпы. Пры гадоўлі гэтай прыгожай і разумнай птушкі гаспадыні актыўна карысталіся лекавымі раслінамі. Так, маладым гусянятам давалі крапіву і пырнік, зялёныя ўсходы жыта, паілі кляновым сокам, а на подсціл выкарыстоўвалі папараць.
13 кастрычніка 2018, 10:50
У беларускай кухні нямала спосабаў прыгатавання мяса гусі. Ёсць яно ў меню і іншых народаў, якія насяляюць Беларусь. Сярод іх беларускія (гістарычная назва ― літоўскія) татары, якія жывуць сярод беларусаў ужо больш за пяць стагоддзяў. І цяпер гэты народ з мусульманскім веравызнаннем жыве ў Беларусі, Літве і Польшчы, але больш за ўсё іх і цяпер на тэрыторыі нашай краіны.
Гістарычна склалася, што ў гарадах яны сяліліся кампактна вуліцамі і кварталамі. Так, у Мінску вядомыя Татарская слабада і Татарская горка. Асноўнымі іх заняткамі былі вайсковая служба, жывёлагадоўля, садаводства, агародніцтва, рымарства і гарбарства.
Беларускія мусульмане і цяпер непераўзыйдзеныя агароднікі. Пра тое сведчыць дзень памідора, які адзначаюць у старажытным мястэчку Іўе. Нават у савецкія часы многія з татар не працавалі на прадпрыемствах, а працягвалі карміцца з уласных агародаў. У іх здаўна гэта добра атрымлівалася.
Так, этнограф Павел Шпілеўскі ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя пра клецкіх татарак пісаў: "Что же касается до лука и чеснока и вообще всяких огородных овощей, то татарки владеют каким-то секретом выращивать их в гораздо большем виде, чем это бывает у русских мещан клецких: их луковицы бывают величиной с порядочную репу, их картофель - красный, необыкновенно вкусный; рассыпчатый и не водянистый;их морковь и свекла — сочны и даже зимой имеют вкус такой же, как и летом. Все эти продукты, равно как и всякую зелень, вы найдёте щ них в самую жестокую зиму и к весне, и при том найдёте без всякого повреждения и в большом количестве… Летом татарки как бы не существуют для местечка: все они вместе с дочерьми проводят время в огородах и на полях; зимой, по воскресеньям и пятницам вывозят на рынок свой товар огромными возами и сбывают его приезжим помещикам и однодворцам. Но вот что странно: очень редко удаётся достать кому-нибуть у них семян каких-либо овощей".
Татары доўгі час захоўвалі самабытныя рысы вядзення гаспадаркі, у хатнім побыце, адзенні, фальклоры, кухні. Рэцэпты татарскіх страў вядомыя з даўніх часоў. Страва беліш, або беляш, у савецкія часы прадавалася на вуліцах з латкоў, кундзюмы самі татары часта называлі калдунамі і нават клёцкамі. Гэта не выпадкова. Жывучы працяглы час разам, народы запазычвалі адзін у аднаго некаторыя кулінарныя рэцэпты.
Штодзённы стол татар, у адрозненне ад святочнага, калісьці нязначна адрозніваўся ад стала суседзяў-беларусаў. Адметнасцю з’яўлялася тое, што ў меню татар было больш мяса. Гэта традыцыя захавалася з тых даўніх часоў, калі яны займаліся жывёлагадоўляй. Беларускія татары, як мусульмане, не ўжывалі свініну і адмовіліся ад каніны, аддаючы перавагу бараніне, ялавічыне, казляціне і гусяціне. З нагоды гусінага свята прапаную добры рэцэпт з гусі.
Гусь, фаршыраваная бульбай
- 1 гусь (2,5-3 кг)
- 1,5-2 кг бульбы
- 800-1000 г прэснага цеста
- Соль
- Перац
Апрацаваную тушку гусі прамыць, заліць гарачай вадой і варыць да напаўгатоўнасці. Выняць з булёну, нацерці зверху і знутры соллю і перцам. Бульбу абабраць, разрэзаць напалам, запоўніць ёю тушку гусі.
Прыгатаваць прэснае цеста, раскачаць у пласт таўшчынёй 0,5 см, загарнуць у цеста гусь. Падрыхтаваную тушку пакласці ў гусятніцу, выкладзеную знутры мокрай паперай, зверху прыкрыць той жа паперай. Гусятніцу накрыць і паставіць на ноч у выпаленую печ або на 3-4 гадзіны ў негарачую духоўку.
З гатовай гусі асцярожна выняць бульбу, тушку разам з цестам рассячы на порцыі і раскласці па талерках. Падаць з бульбай.
- 600-700 г мукі
- 1 шклянка малака або вады
- 100г сметанковага масла або маргарыну
- 1 ст. лыжка цукру
- 2 яйкі
- 0,5 ч л солі
У малако або ваду дадаць цукар, соль, растопленае масла, яйкі, старанна перамяшаць. Усыпаць прасеяную муку і вымясіць цеста. Яно павінна лёгка адставаць ад сценак посуду.