МІНСК, 6 лют - Sputnik. Лічбы прыёму па шэрагу спецыяльнасцяў, у тым ліку гуманітарных, будуць скарэкціраваны, заявіў у сераду журналістам міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.
Колькасць студэнтаў прыкметна скарацілася ў краіне за апошнія восем гадоў. Калі ў 2011-м іх было каля 430 тысяч, то сёння - крыху больш за 280 тысяч.
"Думаю, аптымальным для Беларусі будзе каля 300 тысяч студэнтаў", - заявіў міністр.
Ведамства, дадаў ён, будзе карэктаваць лічбы прыёму з пункту гледжання патрэбнасці ў кадрах.
"Напрыклад, гэта гуманітарныя спецыяльнасці: эканамісты, юрысты, палітолагі і шэраг іншых", - анансаваў ён.
У той жа час па частцы спецыяльнасцяў набор плануюць павялічваць, у тым ліку - на "айцішныя" (як бюджэтную, так і платную формы).
Колькасць месцаў па шэрагу гуманітарных спецыяльнасцяў, уключаючы юрыстаў і эканамістаў, было скарочана ўжо ў мінулым годзе.
У будучыні Міністэрства адукацыі плануе цясней працаваць з заказчыкамі кадраў для падрыхтоўкі патрэбных эканоміцы спецыялістаў. Для гэтага змяняецца нарматыўная база, а таксама праводзяцца сумесныя калегіі, пры гэтым самі ВНУ зарыентаваныя на цесную працу з заказчыкамі кадраў.
Чытайце таксама:
- Як у ВНУ Беларусі хочуць змяніць выкладанне гуманітарных прадметаў?
- Адукацыйны працэс у ВНУ зменяць дзеля Еўрапейскіх гульняў
- БДУ плануе супрацоўнічаць з брытанскімі IT-кампаніямі