Каманда Лукашэнкі перамагла ў эстафеце на "Мінскай лыжні"

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на "Мінскай лыжні"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Мінскай лыжні - Sputnik Беларусь
Пасля заканчэння гонкі кіраўнік дзяржавы даў парады лыжнікам-пачаткоўцам.

МІНСК, 9 лют - Sputnik. Каманда прэзідэнта Беларусі атрымала перамогу ў эстафетнай гонцы зімовага спартыўнага свята "Мінская лыжня - 2019", перадае карэспандэнт Sputnik у суботу.

Аляксандр Лукашэнка на біятлоннай лыжні - Sputnik Беларусь
Аляксандр Лукашэнка выбіў на біятлоннай лыжні "5 з 5"

Пасля завяршэння гонкі Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з камандай дзяўчат, якія літаральна месяц таму ўпершыню сталі на лыжы. У іх ліку - міс Беларусь Марыя Васілевіч.

Як распавяла Васілевіч Sputnik, яна і яшчэ каля 10 дзяўчат упершыню пачалі асвойваць лыжы каля месяца таму, і сёння вырашылі прыняць удзел у свяце. Дзяўчыны з увагай выслухалі парады кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт распавёў спартсменкам-пачаткоўцам, як правільна бегчы, а таксама параіў падчас не губляцца і не хвалявацца, асабліва калі гэта тычыцца агнявой мяжы.

Спартыўнае свята "Мінская лыжня" прайшло сёння ў сталіцы. Першае месца заняла каманда кіраўніка дзяржавы, у якую ўваходзіў Аляксандр Лукашэнка, яго сын Мікалай Лукашэнка, біятланістка Дар'я Домрачава і Святлана Канашэнка.

Другое месца заняла каманда Гродзенскага гарвыканкама, на трэцім - каманда Саўміна.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУзнагароды чакаюць пераможцаў
Каманда Лукашэнкі перамагла ў эстафеце на Мінскай лыжні - Sputnik Беларусь
Узнагароды чакаюць пераможцаў

Узнагароджанне пройдзе сёння, мяркуецца, што ўзнагароды пераможцы атрымаюць з рук кіраўніка дзяржавы.

Паводле звестак арганізатараў, у Мінскай лыжні прымаюць удзел каля 5 тысяч чалавек.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі