Аматары кавы і эксперты ў яго гатаванні з усёй Беларусі сабраліся ў Мінску на Coffee Fest Belarus 2019, які праходзіць 9 і 10 лютага.
У рамках фестывалю праводзяць чэмпіянаты сярод лепшых барыста краіны і майстар-класы па падрыхтоўцы гарачага духмянага напою. Наведвальнікі прымаюць удзел у дэгустацыях, на якіх прадстаўлены больш за 300 гатункаў кавы.
У суботу на фестывалі прайшлі спаборніцтвы па латэ-арт. Барыста ўмела стваралі паўнавартасныя карціны на кававай пенцы, на якія з захапленнем глядзелі гледачы. Бо сапраўднага прафесіянала ў падрыхтоўцы кавы адрознівае не толькі ўменне прыгатаваць напой смачна, але і прыгожа яго падаць.