З жалудоў, цыкорыі і дзядоўніка: гатуем беларускую народную каву

© SputnikХлопец варыць каву на свяце роднай ежы "Усё Сваё"
Хлопец варыць каву на свяце роднай ежы Усё Сваё - Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць гатаваць сапраўдную беларускую каву з незвычайных для сучасных гараджан інгрыдыентаў.
На землі сучаснай Беларусі кава прыйшла праз Еўропу з Турцыі,  таму кубак для кавы на 200 мл у нас сталі называць на турэцкі манер філіжанкай. Па адной з версій ў Еўропе пачалі піць каву, дзякуючы Юрыю Францу Кульчыцкаму -- выхадцу з Вялікага Княства Літоўскага.
Жанчына ў шкарпэтках п'е гарбату, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Чым сагрэцца ўзімку: беларускія рэцэпты гарачых напояў
Апынуўшыся ў Вене пры пэўных гістарычных абставінах, прадпрымальны шляхціц  ў 1684 годзе адкрыў сваю кавярню, у якой падавалі "каву па-венску" па прыдуманым ім рэцэпце. У каву ён дадаў малако. Дарэчы, ён жа пачаў падаваць сваім гасцям "круасаны" - булачкі ў форме месяца.
Кава па-венску
Інгрыдыенты:
  • 2 ч. лыжкі молатай кавы
  • 50 г вяршкоў або малака
  • 25 г цукру
  • 150-170 г вады
Як гатаваць:
Усыпаць каву і цукар у турку, заліць халоднай вадой. На вельмі маленькім агні, мяшаючы, давесці да кіпення, працадзіць каву ў падагрэтыя філіжанкі і дадаць малако або вяршкі.
Якую каву пілі на Беларусі?
З тых часоў у Беларусі кава атрымала такую папулярнасць сярод розных слаёў насельніцтва, што пра яе нават складалі прыказкі. У народзе можна было пачуць: "Цікавы, як Марцін да кавы". Гэта пра таго, хто моцна чымсці цікавіцца. А пра тых. Хто зусім нічым не цікавіцца, казалі: "Цікавы, як індык да кавы". Пра нешта зусім недарэчнае  і не вартае ўвагі казалі: "Патрэбны, як перац у каве". Сапраўды ў каву дадаюць розную вастрыню і нават соль, але толькі не перац.
Штотычыцца натуральнай кавы, то яна, па-першае, была не па кішэні звычайнаму селяніна, а па-другое, асаблівага смаку ў ёй ён не заўважыў. Затое  вясковыя гаспадыні здаўна ўмелі  гатаваць напіткі блізкія па смаку да кавы, замяняючы чужаземныя зярняткі жалудамі, жытам ды карэннямі цыкорыі, аўса, дзьмухаўцоў і дзядоўніка. Заможныя гаспадыні таксама не грэбавалі такімі напоямі.
Часта мясцовыя жыта і цыкорыю дадавалі да замежнай кавы з мэтай эканоміі. Аўтарка гаспадарчай энцыклапедыі "Літоўская гаспадыня" шляхцянка Ганна Цюндзявіцкая, апісваючы клопаты гаспадыні па прыгатаванню кавы раіла дадаваць у яе чвэрць і нават палову цыкорыі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяТак выглядае садовая цыкорыя
Так выглядае садовая цыкорыя - Sputnik Беларусь
Так выглядае садовая цыкорыя
Кава прыгатаваная з насення і каранёў раслін, якія існуюць у прыродзе Беларусі, прыемная на смак і колер. Яна з’яўляецца добрай заменай натуральнай каве і не мае шкоднага ўздзеяння на цэнтральную нервовую сістэму.  Такія напоі лёгка прыгатаваць у хатніх умовах. Дадаючы розныя інгрыдыенты можна змяняць у напоі як смак, так і яго лекавае ўздзеянне на арганізм. Традыцыйна да насення і каранёў дадаюць плады каліны, рабіны і глога.
Кава з цыкорыі
Збор і нарыхтоўка дзікарослай цыкорыі – справа працаёмкая, таму на Беларусі яе часта вырошчваюць і як агародніну. У адрозненне ад дзікарослай, на першы год яна дае буйныя, сакавітыя карняплоды, якія апрацоўваюць такім жа чынам.
Каб прыгатаваць цыкорыю, увосені яе выкапваюць з зямлі, карэнчыкі прамываюць, крыху абскрабаюць і рэжуць на дробныя кавалкі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСушаная цыкорыя
Сушаная цыкорыя - Sputnik Беларусь
Сушаная цыкорыя
Потым карэнне сушаць у цёплай печы або духоўцы і ссыпаюць у шкляны посуд з накрыўкай. Перад ужываннем скамянелыя кавалачкі амаль белага колеру таўкуць спачатку ў ступе, а пасля мелюць на парашок. Гэты парашок тонкім слоем сыплюць на добра разагрэтую патэльню і ўвесь час мяшаюць да атрымання цямнейшга колеру. Ад ступені абсмажвання залежыць смак кавы. Такім жа чынам рыхтуюць і карэнне дзьмухаўцоў. Пражаны парашок захоўваюць у добра закаркаваных шкляных слоіках.
Інгрыдыенты:
  • 10 г парашку цыкорыі
  • 200 мл вады
Як гатаваць:
Падрыхтаваныя карані цыкорыі размалоць і зварыць, як каву. Дадаць цукар і вяршкі па смаку. Па такім жа прынцыпе і з такімі ж прапорцыямі можна зрабіць каву з дзьмухаўцоў.
Каву можна піць з рознымі прысмакамі. Добры пасуе да яе пірог з яблыкамі
Жытняя кава
Інгрыдыенты:
  • 20-30 г парашку з жыта
  • 200 мл вады
Як гатаваць:
Чыстае, буйное зерне прасеяць, прамыць, пасушыць, а потым  падпражыць у жароўні,  засцерагаючыся, каб не падпаліць. Пасля змалоць і гатаваць, як звычайную каву.
Калі дэсерт салодкі, то цукар у каву можна не дадаваць
Кава з каранёў дзядоўніка
Інгрыдыенты:
  • 40 г парашку дзядоўніка
  • 200 мл вады
Як гатаваць:
Чыстыя карані крышаць, сушаць у печы, пражаць да цёмна-залацістага колеру, мелюць і  вараць як каву.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі