Унікальную калекцыю Ягораў збіраў 17 гадоў. Тут не толькі зброя і ваенная форма, але і мноства прадметаў побыту як савецкіх, так і нямецкіх салдат часоў ВАВ.
Прычым калекцыянер падышоў да стварэння музея з усёй сур'ёзнасцю - апрануў манекены ў форму. Салдаты Люфтваффе ў яго суседнічаюць з савецкімі салдатамі.
"Усё, што тычыцца падрыхтоўкі, узбраення, боепрыпасаў, побыту - свяцільні, мясасечкі, маленькія нямецкія печкі", - апісвае сваю экспазіцыю гаспадар музея.
Па экспанатах можна прасачыць усю гісторыю Сталінградскай бітвы і паглядзець знакі адрознення амаль усіх родаў войскаў, якія ўдзельнічалі ў бітве - ад інжынераў да палітработнікаў.