Домрачава: магчыма, Фуркад прыедзе на ЧЕ па біятлоне

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкФранцузскі біятланіст Мартэн Фуркад
Французскі біятланіст Мартэн Фуркад - Sputnik Беларусь
Падпісацца
"Гонку легенд" легендарны француз наведаць не зможа, а вось на ЧЕ яго зброя заяўлена.

МІНСК, 11 лют - Sputnik. Пяціразовы алімпійскі чэмпіён Мартэн Фуркад, магчыма, прыме ўдзел у чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў Раўбічах, заявіла чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава.

Дар'я Домрачава на Мінскай лыжні - Sputnik Беларусь
Домрачава аб "Снежным снайперы": многія імёны ўжо трэба ўзяць пад увагу

Раўбічы прымуць кантынентальнае першынство па біятлоне з 20 па 24 лютага. Раней старшыня Беларускай федэрацыі біятлону Андрыян Цыбульскі заявіў, што цяперашні ЧЕ будзе вельмі прадстаўнічым.

"Мартэн Фуркад, магчыма, з'явіцца. Але не на "Гонцы легенд", а на чэмпіянаце Еўропы. Але пра гэта рана казаць. Хаця яго зброя заяўлена ў спіс", - сказала Домрачава ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Яна адзначыла, што заўзятары былі б рады ўбачыць Фуркада ў Мінску.

Акрамя таго, Домрачава анансавала ўдзел у "Гонцы легенд", якая пройдзе 18 лютага, свайго мужа Уле Эйнара Б'ёрндалена. А вось немец Свен Фішэр, які прыязджаў у Раўбічы на дзве папярэднія "Гонкі легенд", у гэты раз не зможа далучыцца ў спартыўнага свята - ён будзе ў Паўночнай Амерыцы на этапах Кубка свету.

Стужка навiн
0