Капскі: на матчы з "Арсеналам" будуць сюрпрызы да Дня закаханых

© Sputnik / Виктор ТолочкоБарысаў-Арэна
Барысаў-Арэна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У футбалістаў БАТЭ ёсць матывацыя паказаць добрую гульню з "кананірамі", дадатковай матывацыі не трэба, лічыць Андрэй Капскі.

МІНСК, 11 лют - Sputnik. Гасцей матчу БАТЭ з англійскім "Арсеналам" чакаюць сюрпрызы, звязаныя з Днём закаханых, паабяцаў старшыня праўлення барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ Андрэй Капскі.

На гэтым тыдні, 14 лютага, "жоўта-сінія" прымуць на "Барысаў-Арэне" лонданскі "Арсенал" у рамках 1/16 фіналу Лігі Еўропы УЕФА.

БАТЭ згуляе супраць Арсенала ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы - Sputnik Беларусь
БАТЭ згуляе супраць "Арсенала" ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы

"Чакаем вялікую армію заўзятараў, надвор'е пакуль спрыяе, намаганні работнікаў стадыёна ўкладваюцца ў падрыхтоўку поля. Я думаю, будзе прыгожы вечар і добрае мерапрыемства", - сказаў Капскі карэспандэнту Sputnik пасля цырымоніі падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве паміж БАТЭ, БПС-Сбербанкам і "Виза интернэшнл сервис ассосиэцшн".

Капскі запэўніў, што ён спадзяецца знайсці агульную мову з прадстаўнікамі "Арсенала", тым больш, англійскай ён валодае, ды і ў цэлым з клубам ужо сустракаўся.

Усе сілы работнікаў стадыёна кінутыя на падрыхтоўку поля. Да матчу рыхтуецца і паўабаронца Аляксандр Глеб. Па словах Капскага, настрой у спартсмена перад гульнёй добры.

Чакае матчу і старшыня Барысаўскага райвыканкама.

"БАТЭ з'яўляецца адным з брэндаў горада. Не сакрэт, што некаторыя заходнія краіны забываюць, дзе знаходзіцца Беларусь. А дзякуючы БАТЭ прыязджаюць, каб паглядзець, дзе размяшчаецца гэтая каманда. 14 чысла чакаем гульню. Сюды прыязджаюць госці, пакідаюць тут грошы. Для нас гэта важна, дазваляе развіваць інфраструктуру", - распавёў старшыня Барысаўскага райвыканкама Генадзь Дзенгалёў.

Я чалавек адкрыты

Капскі прыйшоў у клуб з пасады начальніка ўпраўлення продажаў на заводзе. Ён прызнаваўся, што праца яму падабалася, таму і ў БАТЭ не спяшаўся. Выйшла так, што з заводу ён сышоў, калі не стала бацькі Анатоля Капскага.

Экс-гулец БАТЭ Нікола Васілевіч - Sputnik Беларусь
Чарговы серб сышоў з БАТЭ

"Я чалавек адкрыты, і сябе падманваць не буду. Трэба займацца тым, што падабаецца. Пакуль што мне ўсё падабаецца", - запэўніў Капскі.

Ён прызнаўся, што часам сумуе па ранейшай працы, але кажа, што цяперашняя - родная.

"Узнікаюць пытанні, але з іх і ўзнікае аддача. Фармат зносін трохі змяніўся, але заўчасна рабіць нейкія рэзкія высновы. Футбольны клуб БАТЭ заўсёды асацыяваўся са стабільнасцю", - заявіў Капскі.

Ён упэўнены, што інвестыцыі ў спорт важныя і для папулярызацыі краіны, тым цяпер і заняты новы дырэктар клуба. Запланаваны шэраг праектаў, звязаных з дзіцячым футболам, а таксама выпуск прадуктаў для заўзятараў.

"Ва ўсім свеце развіваецца дадзены кірунак, але на беларускім рынку гэтыя інструменты не развіты", - адзначыў Капскі.

Ён не раскрыў ўсёй інфармацыі, але сярод планаў назваў увядзенне папулярных за мяжой інструментаў кэш-фры і развіццё кабрэндынгавых праектаў.

Стужка навiн
0