https://bel.sputnik.by/20190212/Dalgapola-Mnsk-chakae-nashestse-buyanykh-spartynykh-zhurnalsta-1040025291.html
Далгаполаў: Мінск чакае нашэсце буяных спартыўных журналістаў
Далгаполаў: Мінск чакае нашэсце буяных спартыўных журналістаў
Sputnik Беларусь
Расійскі пісьменнік-дакументаліст і спартыўны журналіст з шматгадовым стажам Мікалай Далгаполаў распавёў радыё Sputnik Беларусь, чаму адной з галоўных... 12.02.2019, Sputnik Беларусь
2019-02-12T10:56+0300
2019-02-12T10:56+0300
2019-02-12T09:37+0300
у беларусі
спорт
радыё
відэа
еўрапейскія гульні-2019
спорт
журналістыка
мінск
еўрапейскія гульні - 2019
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104001/12/1040011267_0:91:2730:1635_1920x0_80_0_0_0bd9382559f17acc362007f9ab3e326f.jpg
Намеснік галоўнага рэдактара "Российской газеты" Мікалай Далгаполаў - чалавек з багатай і разнапланавай прафесійнай біяграфіяй. Многія чытачы ведаюць яго як аўтара-дакументаліста, гісторыка спецслужбаў, аўтара кніг пра легендарных савецкіх выведнікаў, якія выходзяць у серыі "Жыццё выдатных людзей".Асобны кірунак прафесійнай дзейнасці госця радыё Sputnik Беларусь - гэта спартыўная журналістыка, якая амаль паўстагоддзя таму пачалася для Мікалая Далгаполава менавіта ў Беларусі."Мінск для мяне - блізкі горад. Упершыню я пабываў тут ў 1970 годзе студэнтам і ўпершыню ў сваім жыцці быў перакладчыкам зборнай каманды ЗША па фехтаванні, якая тады прыехала ў Мінск на чэмпіянат свету сярод моладзі", - успамінае Далгаполаў.Колькасць знакавых спартыўных падзей, якія за гады сваёй працы асвятляў Мікалай Далгаполаў, не паддаецца пераліку. Адных толькі Алімпіяд у гэтым спісе 13 - і зімовых, і летніх, пачынаючы з 1976 года. Таму госця Беларусі асабліва цікавілі спартыўныя аб'екты, якія з'явіліся напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў, і гатоўнасць нашай краіны прыняць гэту мультыспартыўную падзею ў чэрвені бягучага года."Калі аглядаў усе гэтыя аб'екты, я падумаў, колькі ўсяго новага панабудавалі - таго, чаго я не бачыў... Усё вельмі добра будзе, не трэба хвалявацца. Усё гатова, у прынцыпе. Засталося толькі з вашай звычайнай і для мяне звыклай добразычлівасцю і спакоем, без нерваў прыняць прадстаўнікоў тых 50 краін, якія прыедуць. Вельмі неспакойнае будзе племя нашых братоў - спартыўных журналістаў. Яны заўсёды прыязджаюць вельмі ўзбуджаныя і з імі складана працаваць", - адзначае Далгаполаў.Працяг гутаркі з пісьменнікам, публіцыстам, спартыўным журналістам і гісторыкам савецкіх спецслужбаў Мікалаем Далгаполавым глядзіце ў відэатрансляцыі.
https://bel.sputnik.by/20190207/Rumas-u-Ryme-abmerkava-khod-padrykhtok-da-II-Erapeyskkh-gulnya-1039946624.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Долгополов: Минск ждет нашествие буйных спортивных журналистов
Sputnik Беларусь
Российский писатель-документалист и спортивный журналист с многолетним стажем Николай Долгополов рассказал радио Sputnik Беларусь, почему одной главных сложностей грядущих II Европейских игр в Минске будет работа с неспокойными спортивными журналистами.
2019-02-12T10:56+0300
true
PT46M31S
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104001/12/1040011267_0:255:2730:1971_1920x0_80_0_0_b874d6130816eb5907bb8ca231e3c78e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, спорт, еўрапейскія гульні-2019, спорт, журналістыка, мінск, еўрапейскія гульні - 2019
у беларусі, спорт, еўрапейскія гульні-2019, спорт, журналістыка, мінск, еўрапейскія гульні - 2019
Далгаполаў: Мінск чакае нашэсце буяных спартыўных журналістаў
Расійскі пісьменнік-дакументаліст і спартыўны журналіст з шматгадовым стажам Мікалай Далгаполаў распавёў радыё Sputnik Беларусь, чаму адной з галоўных складанасцяў будучых II Еўрапейскіх гульняў у Мінску будзе праца з неспакойнымі спартыўнымі журналістамі.
Намеснік галоўнага рэдактара "Российской газеты" Мікалай Далгаполаў - чалавек з багатай і разнапланавай прафесійнай біяграфіяй. Многія чытачы ведаюць яго як аўтара-дакументаліста, гісторыка спецслужбаў, аўтара кніг пра легендарных савецкіх выведнікаў, якія выходзяць у серыі "Жыццё выдатных людзей".
Асобны кірунак прафесійнай дзейнасці госця радыё Sputnik Беларусь - гэта спартыўная журналістыка, якая амаль паўстагоддзя таму пачалася для Мікалая Далгаполава менавіта ў Беларусі.
"Мінск для мяне - блізкі горад. Упершыню я пабываў тут ў 1970 годзе студэнтам і ўпершыню ў сваім жыцці быў перакладчыкам зборнай каманды ЗША па фехтаванні, якая тады прыехала ў Мінск на чэмпіянат свету сярод моладзі", - успамінае Далгаполаў.
Колькасць знакавых спартыўных падзей, якія за гады сваёй працы асвятляў Мікалай Далгаполаў, не паддаецца пераліку. Адных толькі Алімпіяд у гэтым спісе 13 - і зімовых, і летніх, пачынаючы з 1976 года. Таму госця Беларусі асабліва цікавілі спартыўныя аб'екты, якія з'явіліся напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў, і гатоўнасць нашай краіны прыняць гэту мультыспартыўную падзею ў чэрвені бягучага года.
"Калі аглядаў усе гэтыя аб'екты, я падумаў, колькі ўсяго новага панабудавалі - таго, чаго я не бачыў... Усё вельмі добра будзе, не трэба хвалявацца. Усё гатова, у прынцыпе. Засталося толькі з вашай звычайнай і для мяне звыклай добразычлівасцю і спакоем, без нерваў прыняць прадстаўнікоў тых 50 краін, якія прыедуць. Вельмі неспакойнае будзе племя нашых братоў - спартыўных журналістаў. Яны заўсёды прыязджаюць вельмі ўзбуджаныя і з імі складана працаваць", - адзначае Далгаполаў.
Працяг гутаркі з пісьменнікам, публіцыстам, спартыўным журналістам і гісторыкам савецкіх спецслужбаў Мікалаем Далгаполавым глядзіце ў відэатрансляцыі.