Беларуска Талай перамагла ў бегу на 60 метраў з бар'ерамі ў Бельгіі

© AFP 2024 / JOE KLAMARБеларуская бягуха Аліна Талай
Беларуская бягуха Аліна Талай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паказаны ў Бельгіі высокі вынік дазволіў ёй выканаць нарматыў на кантынентальны форум у Глазга.

МІНСК, 18 лют - Sputnik. Беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай стала лепшай у бегу на 60 метраў з бар'ерамі ў адкрытым чэмпіянаце Бельгіі, паведаміла прэс-служба БФЛА.

Вольга Мазуронак - Sputnik Беларусь
Беларуска Вольга Мазуронак з рэкордам выйграла марафон у Ганконгу

Бельгійскія спаборніцтвы сталі першым стартам для беларускі пасля аднаўлення ад траўмы. Аліна Талай паказала высокі вынік - 7,96 секунды. Бліжэйшыя саперніцы - бельгійскія бягухі - не змаглі выбегчы з васьмі секунд.

Нагадаем, у верасні 2018 года Талай перанесла аперацыю на калене. Спартсменка даволі хутка вярнулася да трэніровачнага працэсу і паказала ў Бельгіі добрую гатоўнасць.

У БФЛА таксама адзначылі, што час, які паказала Талай, з'яўляецца трэцім на гэтай дыстанцыі ў Еўропе. Гэта дазволіла ёй выканаць нарматыў на кантынентальны форум у закрытых памяшканнях, які пройдзе з 1 па 3 сакавіка ў Глазга.

Стужка навiн
0