Арыштаваны ў Кіеве Вышынскі напісаў ліст Пуціну

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў фотабанкЖурналіст Кірыл Вышынскі
Журналіст Кірыл Вышынскі - Sputnik Беларусь
Нагодай для звароту да расійскага прэзідэнта стаў дзень нараджэння журналіста, якога падазраюць у дзяржаўнай здрадзе і падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса.

МІНСК, 19 лют - Sputnik. Журналіст Кірыл Вышынскі, арыштаваны ў Кіеве па падазрэнні ў падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржздрадзе, напісаў у свой дзень нараджэння ліст Уладзіміру Пуціну. Тэкст ліста журналіста, які да арышту ўзначальваў партал РІА "Новости Украина", публікуе расійскае агенцтва РІА "Новости".

Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь
Лаўроў паабяцаў рабіць усё, каб Вышынскі быў вызвалены

У аўторак, 19 лютага, Вышынскаму спаўняецца 52 гады. У лісце да Пуціна ён прызнаецца, што да арышту ўспрымаў расійскага прэзідэнта як "чалавека са стужкі навінаў" і "галоўнага сусветнага ньюсмэйкера".

"У маёй "справы" відавочная палітычная падаплёка - напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў украінскай уладзе патрэбна была чарговая нагода для антырасійскай істэрыі і спосаб "закруціць гайкі" ў СМІ", - нагадвае акалічнасці свайго траплення ў СІЗА Вышынскі.

Пуцін, па словах журналіста, у першыя ж дні пасля яго затрымання звярнуў увагу на сітуацыю, назваў арышт Вышынскага "пераследам за выкананне прафесійнага абавязку". Кіраўнік расійскай дзяржавы абмяркоўваў гэтае пытанне і падчас сустрэчы з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель.

"Для журналіста, які сядзіць у турме па сфабрыкаваным абвінавачванні, такая падтрымка, асабістая падтрымка, дарагога варта. З гэтага часу Пуцін для мяне не проста адзін з сусветных лідараў, чалавек "са стужкі навінаў" - ён той, каму я хацеў бы асабіста сказаць "дзякуй" за падтрымку. Сказаць, калі выйду з турмы", - напісаў Вышынскі.

Журналіст з мая 2018 года знаходзіцца ў СІЗА Херсона. На пачатку лютага Херсонскі гарадскі суд падоўжыў арышт Вышынскага да восьмага красавіка. Абарона журналіста падала апеляцыю на гэтае рашэнне. Акрамя таго, у Вярхоўны суд Украіны пададзеная скарга адвакатаў Вышынскага на яго ўтрыманне пад арыштам, разгляд якой прызначаны на 20 сакавіка.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі