Відэа

Відэафакт: Домрачава і Скардзіна развіталіся з вялікім спортам

Падпісацца
Алімпійскія чэмпіёнкі Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна, як і абяцалі, развіталіся ў панядзелак з вялікім спортам. Глядзіце на відэа, што сказалі на развітанне спартсменкі.

Провады біятланістак, якія праславілі Беларусь на увесь свет, адбыліся напярэдадні падчас "Гонкі легенд", якая прайшла ў Раўбічах. Гонка сабрала мноства знакамітых біятланістаў з усяго свету, такіх як Фрудэ Андрэсан, Уле-Эйнар Б'ёрндален, Алёна Зубрылава, Андрэй Дзярызямля, Ганна Багалій, Сімонэ Хаўсвальд і іншых. Гэты дзень беларускія біятланісткі і абралі для таго, каб развітацца з вялікім спортам.

Дар'я Домрачава і Уле Эйнар Б'ёрндален - Sputnik Беларусь
Домрачава і Б'ёрндален сталі другімі ў змешанай эстафеце на "Гонцы легенд"

"Я заўсёды адчувала вашу падтрымку і нават у самых цяжкіх сітуацыях вера ваша дапамагала спраўляцца з імі", - з такімі словамі звярнулася самая тытулаваная беларуская біятланістка да заўзятараў. На што з натоўпу прагучала: "Даша, ты лепшая!"

Домрачава таксама прызналася ў каханні да заўзятараў і падзякавала ім яшчэ раз за падтрымку.

"Незалежна ад таго, выйграем мы ці прайграем, тая энергетыка, якую вы нам пасылаеце, неацэнная", - далучылася да слоў сваёй калегі Скардзіна.

Дарэчы, яна выйграла жаночы мас-старт, расіянка Багалій стала другой, трэцяе месца - у немкі Хаўсвальд. А таксама Скардзіна разам з Сяргеем Новікавым выйграла і змешаную эстафету. А зорная пара Домрачава-Б'ёрндален стала другой.

Заўзятары праводзілі спартсменак працяглымі авацыямі.

Sputnik вёў тэкставую анлайн-трансляцыю "Гонкі легенд".

Стужка навiн
0