МІНСК, 21 лют - Sputnik. Беларускі гадзіннікавы завод "Луч" выпусціў адмысловую калекцыю гадзіннікаў да Дня роднай мовы, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Мужчынскі і жаночыя гадзіннікі "Мова" закліканыя падкрэсліць унікальнасць беларускай мовы і стварыць "новую беларускасць".
Посмотреть эту публикацию в Instagram
"Зараз усё больш прагрэсіўных маладых людзей выкарыстоўваюць беларускую мову ў штодзённым жыцці. Гэтая калекцыя пра тых, хто на пытанне, адкуль яны, горда адказваюць: "Я з Беларусі". Класічны корпус новых гадзіннікаў і строгае спалучэнне чорнага раменьчыка і белага цыферблата — гэта працяг новай "беларускасці", - патлумачылі на заводзе.
Галоўная мэта стваральнікаў – звярнуць увагу, "што наша мова гэта не толькі аглядка на традыцыі і гісторыю, але што гэта модна і сучасна".
Дзень роднай мовы адзначаецца па ўсім свеце штогод з 1999 года. Не застаюцца ў баку і беларусы.
Чытайце таксама:
- Беларускі завод выпусціў гадзіннік у гонар Давыда Гарадзенскага
- Залатыя, медыцынскія, з вечным календаром: у Мінску паказалі лепшыя гадзіннікі
- Спецыяльны гадзіннік да Дня Перамогі выпусцілі ў Мінску