Народная кухня Паазер’я: дастаем з засекаў бабовыя і гатуем смачныя стравы

© Pixabay / PexelsФасоля
Фасоля - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская знаёміць з беларускай народнай кухняй Ушаччыны.
Для кожнай пары году ў беларусаў былі свае стравы. У гэтыя часы папулярнасцю карысталіся стравы з фасолі і бобу. Напрыклад, на Ушаччыне, што ў Віцебская вобласці, гатавалі квасоліху і бабы малецкія.
Калі ў сям'і няма рыбакоў, шчупака можна набыць на кірмашы - Sputnik Беларусь
Меню шляхты: гатуем шчупака з кіслай капустай
Ушачы - даўняе магдэбурскае месца гістарычнай Полаччыны. Тапонім "Ушачы" ўтварыўся ад назвы рэчкі Ушача, на якой і ўзнікла калісьці паселішча. Цяпер у горадзе жыве амаль 6 тысяч чалавек, якія тут вучацца, працуюць і адпачываюць. Дзейнічаюць Дом культуры, дзве бібліятэкі, дом рамёстваў, іншыя ўстановы культуры.
Ёсць тут і Народны клуб нацыянальнай кухні "Прысмакі", якім кіруе Маргарыта Сазонава. Аб’яднаўшыся, жанчыны займаюцца папулярызацыяй беларускай кухні. У навакольных вёсках яны сабралі немала даўніх рэцэптаў адметных мясцовых страў такіх, як поліўка з рашчынай, клёцкі па-матырынскі, дзяронікі,  цюпка, яечня-баўтанка, таўчонікі, рулі, бабы малецкія, квасоліха і іншыя.
Квасоліха
Інгрыдыенты:
  • 2 шклянкі белай пасолі
  • 2 морквы
  • 2 цыбулі
  • 100 г сала
  • 50 г грыбоў
  • Соль
  • Пучок кропу
  • Смятана
Як гатаваць:
Фасолю замачыць у халоднай вадзе і пакінуць на ноч. Закіпяціць ваду і ўкінуць туды фасолю, крыху пасаліць, паставіць варыцца ў не гарачую печ або на невялікі агонь на 1 гадзіну.
Зрабіць смажаніну з агародніны, грыбоў і сала наступным чынам: адварыць свежыя грыбы і пакрышыць іх саломкай, нацерці моркву, дробна скрышыць цыбулю, парэзаць кубікамі сала. Нагрэць патэльню,  падсмажыць сала, дадаць туды спачатку цыбулю, а пасля моркву і грыбы, пасаліць і смажыць да гатовасці.
У звараную пасолю ўкласці смажаніну, дадаць пакрышаны кроп і перамяшаць. Выкласці на талерку і дадаць 1 ст. лыжку смятаны.
Парады руплівай гаспадынькі
  • Часта смятану замяняюць кіслым малаком (кефірам), якім страву запіваюць невялікімі глыткамі;
  • Калі хочацца з’есці гэту страву ў пост, то смажаніну гатуюць на алеі;
  • Калі няма свежых грыбоў, то выкарыстоўваюць замарожаныя або сухія, якія папярэдне адварваюць і крышаць саломкай;
  • Фасолю бяруць белую, паколькі яна варыцца хутчэй. Не раіцца таксама змешваць розныя гатункі фасолі.
Бабы малецкія
Інгрыдыенты:
  • Боб
  • Соль
  • Перац
Як гатаваць:
Бабы замачыць на ноч у халоднай вадзе. Раніцай некалькі разоў прамыць, пакласці ў гарачую ваду і  варыць, пакуль не стануць мяккімі, дадаць соль і перац. Па жаданні можна падпражыць на гарачай патэльні, уліўшы крыху алею. Ядуць такія бабы з кіслым малаком.
Стужка навiн
0