Расійскі пісьменнік Вадалазкін атрымаў прэмію Салжаніцына

© Sputnik / Виталий Белоусов / Перайсці ў медыябанкПісьменнік Яўген Вадалазкін
Пісьменнік Яўген Вадалазкін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэмію аўтару "Авіятара" і "Лаўра" далі за злучэнне традыцый рускай духоўнай і псіхалагічнай прозы з высокай філалагічнай культурай.

МІНСК, 27 лют - Sputnik. Расійскі пісьменнік Яўген Вадалазкін стаў лаўрэатам прэміі Аляксандра Салжаніцына, піша РІА "Новости" са спасылкай на Фонд Салжаніцына.

Яўген Вадалазкін: памятаць пра смерць - гэта аптымістычнае выказванне - Sputnik Беларусь
Відэа
Яўген Вадалазкін: памятаць пра смерць - гэта аптымістычнае выказванне

Вадалазкінн - аўтара раманаў "Салаўёў і Ларыёнаў", "Лаўр", "Авіятар", "Брысбен". Прэмію пісьменнік атрымаў за злучэнне традыцый рускай духоўнай і псіхалагічнай прозы з высокай філалагічнай культурай. "Лаўр" і "Авіятар" атрымалі прэстыжную прэмію "Вялікая кніга", а першы раман аўтара увайшоў у шорт-ліст.

"Літаратурная прэмія Аляксандра Салжаніцына 2019 года прысуджана пісьменніку і філолагу Яўгену Германовічу Вадалазкіну за арганічнае злучэнне глыбінных традыцый рускай духоўнай і псіхалагічнай прозы з высокай філалагічнай культурай; за натхнёны стыль мастацкага пісьма", - гаворыцца ў паведамленні.

Цырымонія ўручэння прэміі пройдзе 18 красавіка ў Доме Рускага замежжа імя Аляксандра Салжаніцына.

Вадалазкін, які доўгі час займаўся філалагічнай навукай, вылучаецца у тым ліку стылістычнымі асаблівасцямі сваіх твораў. У сваіх інтэрв'ю ён распавядаў, што пісаў свой раман "Лаўр" не для шырокай грамадскасці, а для вузкага кола чытачоў і быў здзіўлены, калі твор так цёпла прынялі.

Прэмія Аляксандра Салжаніцына ўручаецца штогод з 1998 года. Яе прысуджаюць пісьменнікам, чыя творчасць валодае высокімі мастацкімі вартасцямі і робіць унёсак у развіццё традыцый расійскай літаратуры. Інтэрв'ю з Вадалазкіным, з якога можна лепш зразумець філасофскія погляды аўтара, лаўрэата прэмію Салжаніцына, глядзіце на Sputnik.

Стужка навiн
0