МІНСК, 27 лют -Sputnik. Знакаміты беларускі віяланчэліст-віртуоз Іван Карызна вяртаецца ў Мінск з новай праграмай.
Геаграфія выступленняў Івана Карызны ахоплівае ўвесь свет: ад краін Еўропы да Ізраіля, Мексікі, ЗША і Японіі. Графік музыканта распісаны на некалькі гадоў наперад, а ў Беларусі ён не граў цэлых тры гады.
5 сакавіка выпускнік Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Парыжскай кансерваторыі прадставіць у Белдзяржфілармоніі арыгінальную праграму разам з піяністам Барысам Кузняцовым (Германія).
На рахунку маладога віяланчэліста — узнагароды больш чым дзесяці міжнародных конкурсаў, сярод якіх конкурс імя П.І. Чайкоўскага ў Маскве і конкурс імя Каралевы Елізаветы ў Брусэлі, дзе Іван не толькі стаў лаўрэатам, але і атрымаў Прыз глядацкіх сімпатый.
Чытайце таксама:
- Тэст: ці ведаеце вы беларускія песні?
- Удовін: шматлікія зоркі сусветнай оперы выйшлі з беларускага Маладзечна