Знакаміты беларускі віяланчэліст Карызна прыедзе ў Мінск з новай праграмай

© Photo : БелгосфилармонияВіяланчэль, архіўнае фота
Віяланчэль, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Уладальнік Прыза глядацкіх сімпатый конкурса імя Каралевы Елізаветы не выступаў на радзіме тры гады.

МІНСК, 27 лют -Sputnik. Знакаміты беларускі віяланчэліст-віртуоз Іван Карызна вяртаецца ў Мінск з новай праграмай.

Вядомы музыка і педагог Аляксандр Цыганок - Sputnik Беларусь
Бацька гомельскага блюзу Аляксандр Цыганок стаў героем фотапраекта "Punktum"

Геаграфія выступленняў Івана Карызны ахоплівае ўвесь свет: ад краін Еўропы да Ізраіля, Мексікі, ЗША і Японіі. Графік музыканта распісаны на некалькі гадоў наперад, а ў Беларусі ён не граў цэлых тры гады.

5 сакавіка выпускнік Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Парыжскай кансерваторыі прадставіць у Белдзяржфілармоніі арыгінальную праграму разам з піяністам Барысам Кузняцовым (Германія).

На рахунку маладога віяланчэліста — узнагароды больш чым дзесяці міжнародных конкурсаў, сярод якіх конкурс імя П.І. Чайкоўскага ў Маскве і конкурс імя Каралевы Елізаветы ў Брусэлі, дзе Іван не толькі стаў лаўрэатам, але і атрымаў Прыз глядацкіх сімпатый.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0