Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на пятніцу

© Sputnik / Виктор ТолочкоДождж у Мінску
Дождж у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Амаль па ўсёй краіне чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.

МІНСК, 28 лют - Sputnik. Сіноптыкі папярэдзілі аб моцным ветры на тэрыторыі Беларусі ў пятніцу.

Вецер, завіруха, але да +7°С: прагноз надвор'я ў Беларусі да канца тыдня - Sputnik Беларусь
Вецер, завіруха, але да +7°С: прагноз надвор'я ў Беларусі да канца тыдня

Парывы ветру складуць да 15-18 м/с, паведамілі ў Гідрамеце. Такая непагадзь будзе назірацца на большай частцы тэрыторыі краіны. У сталіцы моцны вецер чакаецца ўначы і раніцай, а таксама прагназуецца ў чацвер у другой палове дня па захадзе рэспублікі.

У пятніцу ўначы і ўдзень чакаецца кароткачасовы снег і слабая мяцеліца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 0 да -5°C, па паўднёвым захадзе да + 2°C у дзённы час.

Стужка навiн
0