МІНСК, 1 сак - Sputnik. Супрацоўнікі МУС Беларусі рыхтуюцца да будучых "Еўрапейскіх гульняў" і праходзяць і спецыяльную, і агульную прафесійную падрыхтоўку, распавёў у эфіры "Беларусь-1" кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч.
Паводле яго слоў, для забеспячэння бяспекі на гульнях будуць задзейнічаны ўсе гарнізоны, уключаючы навучальныя ўстановы. Праваахоўнікі зараз праходзяць і моўную падрыхтоўку, адпрацоўваюцца ўсе магчымыя пытанні, у тым ліку і знешняга выгляду. Узмоцнены варыянт нясення службы ў гэты перыяд прадугледжвае ненармаваны працоўны дзень.
"Вопыт забеспячэння бяспекі на такіх мерапрыемствах у МУС вялікі. Мы шмат у чым арыентуемся на досвед забеспячэння правапарадку падчас Чэмпіянату свету па хакеі. Усе злачынствы, учыненыя на спартыўных аб'ектах, а іх тады было нямога, былі раскрыты з дапамогай камер відэаназірання", - распавёў Шуневіч.
Адным вывучэннем англійскай мовы падрыхтоўка не абмяжоўваецца: адпрацоўваюцца і розныя рашэнні аховы грамадскага парадку, і размеркаванне сіл і сродкаў, прыкамандзіраванне, калі спатрэбіцца, дадатковых сіл з рэгіёнаў.
Шуневіч спадзяецца, што гасцям гэтае свята спадабаецца, у тым ліку за працу праваахоўнікаў па забеспячэнні бяспекі.
Другія Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня бягучага года. За паўтара тыдня больш за чатыры тысячы атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.
Чытайце таксама:
- Euronews зняў пра Мінск ролік перад Еўрапейскімі гульнямі
- Еўрапейскія гульні - 2019: спартыўны дэсант у Мінску і нюансы лагістыкі
- Еўрапейскія гульні: як будзе працаваць "бязвіз" паміж Расіяй і Беларуссю