Лаўрышаўскае Евангелле вярнулася ў Беларусь

© Photo : Национальная библиотека БеларусиФаксімільнае выданне Лаўрышаўскага Евангелля
Факсімільнае выданне Лаўрышаўскага Евангелля - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рарытэтны помнік старажытнабеларускага пісьменства XIII стагоддзя цяпер знаходзіцца ў польскім Кракаве.

МІНСК, 1 сак - Sputnik. Нацыянальная бібліятэка 1 сакавіка правядзе ўрачыстую прэзентацыю факсімільнага выдання Лаўрышаўскага Евангелля.

У Лаўрышаўскі манастыр людзі прыязджаюць за цішынёй і адзінотай - Sputnik Беларусь
У Лаўрышаўскі манастыр людзі прыязджаюць за цішынёй і адзінотай

Унікальны рукапісны помнік ранняга перыяду гісторыі Вялікага Княства Літоўскага цяпер будзе даступны даследчыкам і аматарам спадчыны беларускага Сярэднявечча.

Лаўрышаўскае Евангелле - рукапісны помнік кніжнай культуры ХІІІ-XIV стст. Быў створаны для праваслаўнага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра пад Наваградкам.

Даследчыкі прыйшлі да такой высновы, вывучыўшы дароўныя запісы, якія зроблены на старонках кнігі. Помнік старажытнабеларускага пісьменства багата ілюстраваны, упрыгожаны каштоўнымі камянямі і металічнай пласцінай. Некаторыя навукоўцы лічаць, што ў вобразе святога воіна намаляваны Вялікі князь літоўскі Войшалк, які зрабіў манастыр сваёй рэзідэнцыяй.

Гэтым летам падчас археалагічнай экспедыцыі беларускія навукоўцы непадалёк ад Лаўрышаўскага манастыра знайшлі каменныя крыжы, якія, як мяркуецца, адносяцца да эпохі Войшалка.

У перыяд знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай Імперыі ў XIX стагоддзі ўнікальная кніга была вывезена ў Кракаў, дзе зараз і захоўваецца ў Бібліятэцы князёў Чартарыйскіх. Факсімільнае выданне Евангелля выйшла ў свет напрыканцы 2018 гадоў у кіеўскім выдавецтве "Горобець".

Стужка навiн
0