БАТЭ запрасіў жанчын на гульню супраць "Іслачы" - уваход бясплатны

© Sputnik / Виктор Толочко"Барысаў-арэна"
Барысаў-арэна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Барысаўчане вырашылі паднесці падарунак заўзятаркам з нагоды 8 Сакавіка.

МІНСК, 4 сак - Sputnik. Жанчыны змогуць наведаць матч 1/4 фіналу Кубка Беларусі па футболе БАТЭ - "Іслач" на "Барысаў-Арэне" бясплатна, паведамілі ў прэс-службе "жоўта-сініх".

Брэсцкае Дынама другі год запар перамагае ў БАТЭ і заваёўвае Суперкубак - Sputnik Беларусь
Брэсцкае "Дынама" другі год запар перамагае ў БАТЭ і заваёўвае Суперкубак

У суботу, 9 сакавіка, барысаўчане на сваім полі прымуць "Іслач" у рамках першага чвэрцьфінальнага матчу Кубка краіны па футболе.

"ФК БАТЭ прыняў рашэнне зрабіць свабодным уваход для ўсіх жанчын на першы паядынак 1/4 фіналу Кубка Беларусі 2018/19 паміж "жоўта-сінімі" і "Іслаччу", - распавялі ў прэс-службе барысаўчан.

У клубе заклікалі мужчын прыводзіць на гульню сваіх жонак, дачок, мам, бабуль, цешч, кузін і пляменніц.

Пачатак матчу ў 14:00.

2 сакавіка на стадыёне ФК "Мінск" паядынкам за Суперкубак паміж брэсцкім "Дынама" і БАТЭ адбылося адкрыццё новага футбольнага сезона. Другі год запар берасцейцы павезлі трафей з сабой, абгуляўшы "жоўта-сініх" (3: 1).

Стужка навiн
0