Павел Латушка ўзначаліў галоўны тэатр Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПавел Латушка
Павел Латушка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Досвед працы ў культуры ў былога пасла немалы - з 2009 па 2012 ён узначальваў Мінкульт.

МІНСК, 6 сак - Sputnik. Былы пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка прызначаны дырэктарам Купалаўскага тэатра, адпаведную інфармацыю Sputnik пацвердзілі ў самім тэатры.

Спектакль Сон у купальскую ноч - Sputnik Беларусь
Новы Шэкспір у Купалаўскім: IPhone замест папараць-кветкі і рэп па-беларуску

Павел Латушка завяршыў дыпламатычную місію на пачатку 2019 года. На працягу двух месяцаў не было вядома, ці застанецца ён на дыпслужбы, ці зменіць месца працы.

Як стала вядома ў сераду, Латушка вярнуўся ў сферу культуры: ён прызначаны дырэктарам вядучага беларускага тэатра - НАДТ імя Янкі Купалы, таксама вядомага як Купалаўскі тэатр. Гэтую інфармацыю Sputnik пацвердзілі і ў самім тэатры: у сераду ён ужо быў прадстаўлены калектыву.

Апошнія сем гадоў Латушка працаваў паслом Беларусі ў Францыі. Да гэтага - з 2009 па 2012 гады - ён быў міністрам культуры.

Па адукацыі Латушка юрыст, большая частка яго кар'еры звязаная з МЗС: ён быў прэс-сакратаром ведамства, а таксама ўзначальваў пасольства ў Польшчы і працаваў на іншых пасадах.

Папярэднім дырэктарам Купалаўскага тэатра быў Павел Палякоў - з 2009 па канец 2018 года.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0