11:39 11 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.20
  • Спектакль Радзіва Прудок у пастаноўцы Купалаўскага тэатра

© Sputnik / Виктор Толочко
Ролю аўтара Андруся Горвата выканаў акцёр Міхаіл Зуй.

Спектакль па кнізе даўншыфтэра, былога дворніка Купалаўскага тэатра і простага сельскага хлопца Андруся Горвата мінская публіка чакала з нецярпеннем.

Кнігу "Радзіва Прудок" Андруся Горвата крытыкі ахрысцілі прарывам у беларускай літаратуры за свежы погляд, яркую мову і ёмісты гумар. Дзённік са смешнымі і сумнымі гісторыямі пра палескую вёсачку Прудок заваяваў сэрцы чытачоў і зараз выйшаў на тэатральныя падмосткі — 16 і 17 мая беларускія гледачы змогуць убачыць аднайменную пастаноўку на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра. Перадпрэм'ерны паказ адбыўся напярэдадні.

Рэжысёр Раман Падаляка зрабіў акцэнт на ідэю ўнутранага космасу — як самай эмацыйна блізкай кожнаму чытачу. Разам з акцёрамі Міхаілам Зуем, Святланай Анікей і Дзмітрыем Есяневічам, якія падзялілі паміж сабой шэсць галоўных роляў, ён узнавіў гісторыю пра "космас", які герой знайшоў у роднай вёсцы. Непаўторная сцэнаграфія і касцюмы Кацярыны Шымановіч зрабілі гісторыю пра пошук сябе незабыўнай і зачаравальнай.

Нягледзячы на тое, што прэм'ера на тэатральнай сцэне адбудзецца толькі цяпер, кніга ўжо даўно жыве сваім жыццём. Купалаўцы ўжо прадстаўлялі беларускаму гледачу кароткаметражку "Ягор", знятую па ўрыўку "Радзіва Прудок". У снежні 2017 года Раман Падаляка выйграў конкурс рэжысёрскіх эксплікацый, арганізаваны Міністэрствам культуры Беларусі, і змог прыступіць да працы над паўнавартаснай тэатральнай пастаноўкай.

Спектакль эксперыментальны, але ўжо ўключаны ў бягучы рэпертуар тэатра. Акрамя таго, арганізатары плануюць паказаць "Радзвіа" для саміх герояў кнігі — у вёсцы Прудок Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.

Тэмы:
"Радзіва Прудок" Андруся Горвата - новае слова ў беларускай літаратуры (9)

По теме

Спектакль па кнізе Горвата "Радзіва Прудок" пакажуць на Палессі
Экзэмпляр "Радзіва Прудок" Горвата патрапіў у Прэзідэнцкую бібліятэку
"Радзіва Прудок" Андруся Горвата - новае слова ў беларускай літаратуры
Тэги:
Прэм'ера спектакля, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Святлана Анікей, Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй, Андрусь Горват, Мінск

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы