МІНСК, 14 сакавіка - Sputnik. Беларускія генетыкі правялі маштабнае даследаванне і стварылі базу дадзеных ДНК доўгажыхароў, паведамілі ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі Беларусі.
Дадзеныя даследаванні праведзены ў рамках праекта "Генетычныя асаблівасці доўгажыхароў Беларусі". Каля 500 жыхароў краіны ва ўзросце 75 - 90 гадоў прынялі ўдзел у даследаваннях.
"У гэты лік увайшлі 170 чалавек старэйшых за 90 гадоў. Мы сабралі не толькі іх генетычныя, але і біяхімічныя дадзеныя", - цытуе словы вядучага навуковага супрацоўніка лабараторыі экалагічнай генетыкі і біятэхналогій Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Алены Міхаленка газета "СБ. Беларусь сегодня".
Паводле яе слоў, навукоўцы правялі даследаванні складу крыві - на прадмет ўзроўню глюкозы і халестэрыну беларускіх доўгажыхароў. Акрамя таго даследаваны гарманальны статус удзельнікаў навуковага эксперыменту. "Замерылі ўзровень гармонаў эстрагена, андрогена, а таксама гармонаў наднырачнікаў", - сказала навукоўца.
Былі таксама абследаваны больш за 300 чалавек ва ўзросце ад 75 да 90 гадоў.
А у 2019 годзе, паводле слоў Міхаленка, каб атрымаць поўную карціну жыхароў краіны па ўзростам, будзе сабраны матэрыял на больш маладую катэгорыю грамадзян - ва ўзросце ад 20 і да 50 гадоў. Плануецца, што базу ДНК папоўняць яшчэ каля 500 узораў.