https://bel.sputnik.by/20190211/Stogadovaya-zhykharka-Lyntupa-Khatsela-zekhats-u-Vlnyu-ale-batska-ne-dazvol-1040009021.html
Стогадовая жыхарка Лынтупаў: хацела з’ехаць у Вільню, але бацька не дазволіў
Стогадовая жыхарка Лынтупаў: хацела з’ехаць у Вільню, але бацька не дазволіў
Sputnik Беларусь
Валянціна Іванаўна жыве на Пастаўшчыне і амаль сто гадоў не пакідала родную вёску. 11.02.2019, Sputnik Беларусь
2019-02-11T12:23+0300
2019-02-11T12:23+0300
2019-02-11T11:10+0300
у беларусі
стыль жыцця
рэпартаж
здарэнні
галоўнае
беларусь
пастаўскі раён віцебскай вобласці
юбілей
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104000/96/1040009680_0:15:1201:693_1920x0_80_0_0_9f0e2ae53f68c162d5584fca1cf9c87b.jpg
МІНСК, 11 лют - Sputnik. Валянціна Іванаўна Рыбцова жыве ў вёсцы Лынтупы, што на Пастаўшчыне, амаль усё жыццё – у 1922 годзе яе бацька, паранены падчас Першай сусветнай вайны, вырашыў вярнуцца на сваю малую радзіму і застаўся тут назаўсёды.8 лютага Вялінціна Іванаўна адзначыла стогадовы юбілей. З гэтай нагоды да яе завітаў карэспандэнт Sputnik."Ружовая мара – працаваць у Вільні"Маленькая Валя з’явілася на свет ва ўкраінскім горадзе Славінску, а праз некалькі год прыехала на Лынтупшчыну. Тут скончыла сем класаў польскай школы і вельмі хацела паехаць папрацаваць у Вільню. Кажа, што гэта было сапраўды яе ружовай марай, але бацька не дазволіў.Бацька быў вельмі строгім
"Рабі пільна, і тут табе будзе Вільня!" - яго строгія словы жанчына памятае дагэтуль.Валянціна Іванаўна засталася жыць на Лынтупшчыне, дапамагала гадаваць брата і дзвюх сясцёр. Пазней скончыла настаўніцкія курсы і выкладала рускую і польскую мову ў Вайшкунах, Пешкаўцах ды іншых вёсках. Нават падчас вайны не спыняла сваёй працы."Мужа сасваталі знаёмыя"Менавіта ў школе яна ўбачыла ўпершыню свайго будучага мужа, якога пасваталі знаёмыя.Пра маладосць Валянціна Іванаўна ўзгадвае з цеплынёй
"Памятаю, прывялі мне Івана на пераменку, - успамінае жанчына. – Паглядзела – дык хлопчык ён зусім, на сем гадоў быў маладзейшы! Толкам не пагаварылі – празвінеў званок на ўрок, і я пабегла. Распісаліся праз тры тыдні. Ні пра якія доўгія спатканні і рэчы не ішло — трэба было думаць, як сумесна супрацьстаяць шматлікім цяжкасцям. Разам пражылі 64 гады".Жылі, працавалі, гадавалі дзяцей. Дачка зараз жыве ў Літве, сын – у Расіі. Выраслі і ўнукі – аднаму хутка будзе 50 гадоў, дарослыя і праўнукі."Нават прапраўнучка на падыходзе", – усміхаецца жанчына.За сто год – тры разы ў бальніцыІдэальным здароўем Валянціна Іванаўна пахваліцца не можа – то адно непакоіць, то другое, але за ўсё жыццё ў бальніцы была толькі тры разы."Двойчы, як дзяцей нараджала, і аднойчы на аперацыі была", — празнаецца юбілярша.Розум узросту не паддаўся: ва ўсіх падрабязнасцях стогадовая жыхарка Лынтупаў можа распавесці пра кожны перыяд свайго няпростага жыцця.З роднай хаты пераязджаць Валянціна Іванаўна не думае — толькі тут адчувае сябе спакойна і ўтульна. Справіцца з хатнімі справамі дапамагае мясцовая сацыяльная служба.На юбілей да Валянціны Іванаўны завіталі родныя і блізкія. Адмысловы падарунак – новы пашпарт, які дзейнічае да 2044 года.Чытайце таксама:
беларусь
пастаўскі раён віцебскай вобласці
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104000/96/1040009680_0:0:1201:754_1920x0_80_0_0_8261df85c4329ca6ef7f29e38687e16e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, стыль жыцця, рэпартаж, здарэнні, галоўнае, беларусь, пастаўскі раён віцебскай вобласці, юбілей
у беларусі, стыль жыцця, рэпартаж, здарэнні, галоўнае, беларусь, пастаўскі раён віцебскай вобласці, юбілей
Стогадовая жыхарка Лынтупаў: хацела з’ехаць у Вільню, але бацька не дазволіў
Валянціна Іванаўна жыве на Пастаўшчыне і амаль сто гадоў не пакідала родную вёску.
МІНСК, 11 лют - Sputnik. Валянціна Іванаўна Рыбцова жыве ў вёсцы Лынтупы, што на Пастаўшчыне, амаль усё жыццё – у 1922 годзе яе бацька, паранены падчас Першай сусветнай вайны, вырашыў вярнуцца на сваю малую радзіму і застаўся тут назаўсёды.
8 лютага Вялінціна Іванаўна адзначыла стогадовы юбілей. З гэтай нагоды да яе завітаў карэспандэнт Sputnik.
"Ружовая мара – працаваць у Вільні"
Маленькая Валя з’явілася на свет ва ўкраінскім горадзе Славінску, а праз некалькі год прыехала на Лынтупшчыну. Тут скончыла сем класаў польскай школы і вельмі хацела паехаць папрацаваць у Вільню. Кажа, што гэта было сапраўды яе ружовай марай, але бацька не дазволіў.
Бацька быў вельмі строгім
"Рабі пільна, і тут табе будзе Вільня!" - яго строгія словы жанчына памятае дагэтуль.
Валянціна Іванаўна засталася жыць на Лынтупшчыне, дапамагала гадаваць брата і дзвюх сясцёр. Пазней скончыла настаўніцкія курсы і выкладала рускую і польскую мову ў Вайшкунах, Пешкаўцах ды іншых вёсках. Нават падчас вайны не спыняла сваёй працы.
Менавіта ў школе яна ўбачыла ўпершыню свайго будучага мужа, якога пасваталі знаёмыя.
Пра маладосць Валянціна Іванаўна ўзгадвае з цеплынёй
"Памятаю, прывялі мне Івана на пераменку, - успамінае жанчына. – Паглядзела – дык хлопчык ён зусім, на сем гадоў быў маладзейшы! Толкам не пагаварылі – празвінеў званок на ўрок, і я пабегла. Распісаліся праз тры тыдні. Ні пра якія доўгія спатканні і рэчы не ішло — трэба было думаць, як сумесна супрацьстаяць шматлікім цяжкасцям. Разам пражылі 64 гады".
Жылі, працавалі, гадавалі дзяцей. Дачка зараз жыве ў Літве, сын – у Расіі. Выраслі і ўнукі – аднаму хутка будзе 50 гадоў, дарослыя і праўнукі.
"Нават прапраўнучка на падыходзе", – усміхаецца жанчына.
За сто год – тры разы ў бальніцы
Ідэальным здароўем Валянціна Іванаўна пахваліцца не можа – то адно непакоіць, то другое, але за ўсё жыццё ў бальніцы была толькі тры разы.
"Двойчы, як дзяцей нараджала, і аднойчы на аперацыі была", — празнаецца юбілярша.
Розум узросту не паддаўся: ва ўсіх падрабязнасцях стогадовая жыхарка Лынтупаў можа распавесці пра кожны перыяд свайго няпростага жыцця.
З роднай хаты пераязджаць Валянціна Іванаўна не думае — толькі тут адчувае сябе спакойна і ўтульна. Справіцца з хатнімі справамі дапамагае мясцовая сацыяльная служба.
На юбілей да Валянціны Іванаўны завіталі родныя і блізкія. Адмысловы падарунак – новы пашпарт, які дзейнічае да 2044 года.