Чацвёрты мост праз Нёман могуць пачаць будаваць у 2019 годзе ў Гродна

© Sputnik / Александр КряжевЧацвёрты мост праз Нёман могуць пачаць будаваць у 2019 годзе ў Гродна
Чацвёрты мост праз Нёман могуць пачаць будаваць у 2019 годзе ў Гродна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У будаўніцтва новага аўтамабільнага моста плануюць укласці каля 66 мільёнаў рублёў.

МІНСК, 18 сак - Sputnik. Работы па будаўніцтве чацвёртага аўтамабільнага моста праз Нёман могуць пачацца ўжо ў 2019 года ў Гродне, паведамілі ў эфіры АНТ намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко.

Саджанец, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Прыслухаліся да прэзідэнта: у цэнтры Гродна хочуць пасадзіць новы сквер

"Думаю, у гэтым годзе прыступім да будаўніцтва і рэалізацыі дадзенага важнага інвестыцыйнага праекта. Паколькі сёння ў гадзіны пік перагружаны ўсе тры аўтамабільных маста", - адзначыў ён.

Па словах Дзяшко, у будаўніцтва плануецца ўкласці каля 66 мільёнаў рублёў. Чацвёрты аўтамабільны мост праз Нёман павінен з'явіцца на месцы старога чыгуначнага моста ў раёне Вішнявец у паўднёвай частцы горада - ён даўно не выкарыстоўваецца, а рэйкі дэмантаваныя. Па планах, падчас рэканструкцыі мост пашыраць да чатырох палос.

Рэканструкцыя старога чыгуначнага моста з'яўляецца першай чаргой больш маштабнага праекта - будаўніцтва часткі вялікага аб'язнога кальца. Дадзены ўчастак павінен звязаць Вішнявец, Дзевятоўку і новы буйны мікрараён Грандзічы, які пачаў актыўна забудоўвацца. У першую чаргу гэтага будаўніцтва ўваходзіць таксама падаўжэнне вуліцы Паўднёвай праз мост да трасы М6, які зараз рэканструюецца.

Планы рэканструяваць стары чыгуначны мост пад аўтамабільны ў горадзе з'явіліся ўжо даўно, пяць гадоў таму спецыялісты праектнага інстытута "Гроднаграмадзянпраект" зрабілі заключэнне, што яго можна пераабсталяваць у аўтамабільны, пашырыўшы да чатырох палос. Зараз неабходная для пачатку будаўніцтва праектна-каштарысная дакументацыя гатовая. Раней паведамлялася, што рэканструкцыя старога чыгуначнага моста будзе праходзіць за кошт кітайскіх крэдытаў.

Стужка навiн
0