Скарб з манетамі XVI-XVII стагоддзя можна ўбачыць на Палессі

© Sputnik / Артем КирьяновПінск, архіўнае фота
Пінск, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Больш за шэсць тысяч манет наміналам ад дэнарыя да шасціграшовіка можна ўбачыць у музеі.
МІНСК, 21 сак - Sputnik. Скарб з манетамі XVI-XVII стагоддзя могуць убачыць наведвальнікі музея Беларускага Палесся, паведамілі ва ўстанове.
Выстава "Скарбы Пінскай зямлі" з’яўляецца часткай праекта "За кулісамі музея" ў рамках якога тут будуць экспанавацца скарбы, знойдзеныя на Палессі ў розныя часы.
Прадстаўлены зараз скарб знойдзены ў вёсцы Лактышы Ганцавіцкага раёна ў красавіку 1941 года. У ім захавалася больш за 6400 манет наміналам ад дэнарыя да шасціграшовіка, прысутнічае чаканка Рэчы Паспалітай, Шведскай Прыбалтыкі, Прусіі і Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Экспазіцыю можна будзе ўбачыць да 31 сакавіка.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0