МІНСК, 23 сак - Sputnik. Прэзентацыя кнігі беларускага пісьменніка і аўтара песень Міхаіла Валодзіна, якая выйшла ў свет у канцы 2018 года, адбылася ў Пушкінскай бібліятэцы.
У "Прапетай біяграфіі" Міхаіла Валодзіна - 32 гісторыі і 48 песень, якія займаюць 250 старонак друкаванага тэксту і 70 гадоў чалавечага жыцця. Калі ўсе іх расставіць па храналогіі, атрымаецца біяграфія не толькі аўтара, але цэлага пакалення. Выданне дапоўнена ащдыяверсияй, створанай пры дапамозе кампазітара Віктара Капыцько, а мастак Сяргей Стэльмашонак не толькі аздобіў кнігу і музычны дыск, але і апынуўся адным з дзеючых асоб у главе гэтай кнігі.
"Каб паказаць працу майго сябра кампазітара Капыцько, я гатовы на ўсё. Нават замаўчаць", - пажартаваў Міхаіл Валодзін, прадстаўляючы кнігу чытачам.
"Прапетая біяграфія", паводле яго слоў, атрымалася самай дарогай для яго кнігай, але пры гэтым яе не купіш у краме - выдана толькі 300 экзэмпляраў. Жанр кнігі аўтар вызначыў як "літаратурнае рагу". Пісьменнік і літаратурны крытык Сямён Букчын, які прысутнічаў на прэзентацыі, назваў Валодзіна піянерам гэтага жанру. Па словах аўтара, галоўны матыў новай кнігі - што нас чакае наперадзе.
З прыхільнікамі яго творчасці, якія сабраліся ў бібліятэцы, Міхаіл Валодзін падзяліўся асабістымі гісторыямі. Аўтару задавалі пытанні і пра сям'ю: Валодзін прызнаўся, што яго сыны даўно ўжо выраслі, а для маленькай дачкі ён усё роўна вельмі малады і неспрактыкаваны тата.
Завяршылася прэзентацыя незвычайнага выдання канцэртам: перад публікай выступілі Зміцер Вайцюшкевіч і Віктар Шалкевіч.
У гэтым годзе Міхаіл Валодзін распачаў новы праект, звязаны з "Мінскімі гісторыйкамі" - папулярным блогам пра легенды і гісторыі беларускай сталіцы, які ён вядзе ўжо шмат гадоў. Нядаўна свет пабачыў мультфільм па "Гісторыйках", увасобіць які на экране дапамог мастак Глеб Куфцерын. Акрамя таго, аўтар кнігі "Наш стары добры Вавілон. Шпацыр па горадзе ў Мінскіх гісторыйках" рыхтуе да друку яшчэ адно выданне, на гэты раз прысвечанае яўрэйскаму мінуламу Мінска. У інтэрв'ю Sputnik Міхаіл Валодзін падзяліўся гісторыямі з новай кнігі і расказаў пра тое, што Нямігу затапляе з-за праклёна рабіна, а стадыён Дынама пабудаваны на месцы старых яўрэйскіх могілак.