МІНСК, 27 сак - Sputnik. Фрагмент чэрапа невядомага паходжання знайшлі ў аўторак у склепе Дзяржаўнага тэатра кінаакцёра ў Маскве.
Чэрап знайшлі падчас рамонтных прац, якія зараз вядуцца ў будынку тэатра.
"Сапраўды, 26 сакавіка пры правядзенні рамонтна-рэстаўрацыйных работ падраднай кампаніяй у падвальных памяшканнях Дзяржаўнага тэатра кінаакцёра быў знойдзены фрагмент чэрапа невядомага паходжання", - прыводзіць агенцтва РІА "Новости" словы прэс-службы тэатра.
Як перадае тэлеканал РЕН ТБ, чэрап выявілі пад насцілам падлогі. Знаходку адправілі ў морг. Па дадзеных праваахоўнікаў, смерць чалавека наступіла каля 10 гадоў таму.
На месца выяўлення фрагмента чэрапа выклікалі нарад паліцыі. Цяпер праваахоўнікі выясняюць абставіны знаходкі.