Інфаграфіка

Месцы сілы: карта прыродных святынь Брэсцкай вобласці

Падпісацца
Беларусы здаўна верылі ў цудадзейныя сілы неадушаўлёных прадметаў – дрэў, крыніц, каменных крыжоў. Засталася гэтая вера і зараз, а прыродныя святыні па-ранейшаму ўшаноўваюць і аберагаюць. Што, дзе і ў чаго прасіць – у інфаграфіцы Sputnik.

Брэстчына, як і Мінская вобласць, багатая на прыродныя святыні, сярод якіх не толькі камяні, крыніцы і дрэвы, але і асаблівая група – каменныя крыжы. Амаль кожная вёска мае месца, куды ходзяць людзі з просьбамі.

Мядовы Спас у Студзянцы - Sputnik Беларусь
Дзе беларусы шукаюць здароўе і каханне і як у гэтым дапамагаюць камяні і вада

Напрыклад, у вёсцы Драпеевічы Маларыцкага раёна з-пад зямлі "расце" каменны крыж. Раней ён знаходзіўся ў асобнай капліцы, а зараз  - каля царквы. У яго паломнікі просяць здароўя і ўзгадваюць памерлых продкаў. А "Калодзж каралевы Боны" ў вёсцы Вылазы Пінскага раёна, згодна з паданнямі, дапаможа вылечыцца ад усіх хваробаў.

Вёска Старое Раматова Маларыцкага раёна вядомая ўсёй краіне дзякуючы самаму старажытнаму дубу, які тут расце. Узрост "Цара Дуба" – каля 700 гадоў, яго вышыня – 46 метраў, а дыяметр ствала – 2 метры. Менавіта ў гэтае месца нашы продкі вадзілі "вянчаць" маладых.

Самыя папулярныя прыродныя святыні Брэсцкай вобласці з інфармацыяй аб іх – на карце Sputnik.

КАЛІ Ў ВАС НЕ АДЛЮСТРОЎВАЕЦЦА ІНФАГРАФІКА - ГЛЯДЗІЦЕ МАТЭРЫЯЛ НА ПОЎНАЙ ВЕРСІІ САЙТА>>>

Стужка навiн
0