04:39 07 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.44
  • EUR2.89
  • 100 RUB3.33
Інфаграфіка

Месцы сілы: карта прыродных святынь Брэсцкай вобласці

Атрымаць кароткую спасылку
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі (15)
28140
Карта прыродных святынь Брэсцкай вобласці – інфаграфіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

Беларусы здаўна верылі ў цудадзейныя сілы неадушаўлёных прадметаў – дрэў, крыніц, каменных крыжоў. Засталася гэтая вера і зараз, а прыродныя святыні па-ранейшаму ўшаноўваюць і аберагаюць. Што, дзе і ў чаго прасіць – у інфаграфіцы Sputnik.

Брэстчына, як і Мінская вобласць, багатая на прыродныя святыні, сярод якіх не толькі камяні, крыніцы і дрэвы, але і асаблівая група – каменныя крыжы. Амаль кожная вёска мае месца, куды ходзяць людзі з просьбамі.

Напрыклад, у вёсцы Драпеевічы Маларыцкага раёна з-пад зямлі "расце" каменны крыж. Раней ён знаходзіўся ў асобнай капліцы, а зараз  - каля царквы. У яго паломнікі просяць здароўя і ўзгадваюць памерлых продкаў. А "Калодзж каралевы Боны" ў вёсцы Вылазы Пінскага раёна, згодна з паданнямі, дапаможа вылечыцца ад усіх хваробаў.

Вёска Старое Раматова Маларыцкага раёна вядомая ўсёй краіне дзякуючы самаму старажытнаму дубу, які тут расце. Узрост "Цара Дуба" – каля 700 гадоў, яго вышыня – 46 метраў, а дыяметр ствала – 2 метры. Менавіта ў гэтае месца нашы продкі вадзілі "вянчаць" маладых.

Самыя папулярныя прыродныя святыні Брэсцкай вобласці з інфармацыяй аб іх – на карце Sputnik.

КАЛІ Ў ВАС НЕ АДЛЮСТРОЎВАЕЦЦА ІНФАГРАФІКА - ГЛЯДЗІЦЕ МАТЭРЫЯЛ НА ПОЎНАЙ ВЕРСІІ САЙТА>>>

Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі (15)
Тэги:
Святыні, Брэсцкая вобласць, Беларусь

Яшчэ інфаграфіка

  • Выбары прэзідэнта – 2020: час працы ўчасткаў для галасавання | Інфографіка sputnik.by
    Последнее обновление: 15:52 05.08.2020
    15:52 05.08.2020

    Выбары – 2020: Час працы выбарчых участкаў

    Графік працы ўчасткаў падчас датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў прэзідэнта Беларусі - у інфаграфіцы Sputnik.

    7
  • Як Расія дапамагала суседзям у барацьбе з COVID-19
    Последнее обновление: 16:57 17.07.2020
    16:57 17.07.2020

    Як Расія дапамагла краінам СНД у барацьбе з COVID

    Sputnik падрыхтаваў дэталёвы агляд расійскай гуманітарнай дзейнасці і высветліў, як менавіта Расія дапамагае краінам-суседзям у перыяд пандэміі.

    9
  • Еўразійскі эканамічны саюз у лічбах
    Последнее обновление: 08:00 17.07.2020
    08:00 17.07.2020

    Еўразійскі эканамічны саюз у лічбах

    Па стане на 2019 год, ЕАЭС займае першае месца ў свеце па вытворчасці калійных угнаенняў, і другое месца - па здабычы нафты і газу.

    4
  • Янка Купала: Таямніцы жыцця, кахання і смерці
    Последнее обновление: 08:52 07.07.2020
    08:52 07.07.2020

    Янка Купала: таямніцы жыцця, кахання і смерці

    Да дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Sputnik распавядае аб малавядомых фактах біяграфіі Янкі Купалы. Якую ролю ў жыцці народнага паэта адыгралі Уладзіслава Станкевіч і Паўліна Мядзелка, і што на самой справе адбылося ў гатэлі "Масква" 28 чэрвеня 1942 года.

    1480

Галоўныя тэмы