Зіму замыкаці, вясну загукаці: у Строчыцах спявалі вяснянкі і палілі кола
14:56 31.03.2019 (абноўлена: 15:37 14.04.2022)
Падпісацца
Напярэдадні Музей народнай архітэктуры і побыту зладзіў самае веснавое свята. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як весяліліся ў Строчыцах.
"Гуканне вясны" - старажытнае беларускае свята, звязанае з абуджэннем прыроды. Ад таго, як сустракалі вясну, залежыў дабрабыт селяніна, таму што абуджэнне прыроды абяцала ўрадлівасць зямлі. Свята адзначалася вельмі ўрачыста, весела і шумна.
Існуе шмат песень-вясновак, замоў і заклікаў, каб паспрыяць хутчэйшаму надыходу вясны. З паперы і тканіны людзі рабілі рознакаляровых птушак - сівалаў свята - і ўпрыгожвалі імі хаты і галлё. З цеста таксама пеклі печыва ў выглядзе птушачак і частавалі імі малечу і суседзяў.
Якія старажытныя абрады ўзнавілі ў музеі, высветліў фотакарэспандэнт Sputnik.
Чытайце таксама:
- Зязуля куе, лецечка чуе: як у Вязынцы вясну гукалі
- Саракі на парозе: прыкметы і традыцыі вясновага свята

1/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Абрад "Гуканне вясны" мае карані ў глыбокай старажытнасці.

2/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У даўніну людзі верылі, што маці-зямлю трэба абудзіць ад зімовага сна.

3/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Каб атрымаць добры ўраджай, трэба ў свой час завітаць вясну, якая прыносіць цяпло і прыдатнае для сяўбы надвор'е.

4/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Сімваламі надыходу вясны з'яўляюцца птушкі - калі яны вяртаюцца з выраю, халады дакладна ўжо скончыліся.

5/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У апошні тыдзень сакавіка ладзяць гулянні і ярмаркі.

6/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Дзень ужо стаў даўжэй за ноч, а сонейка пачынае прыграваць зямлю.

7/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Наваколле ўпрыгожвалі рознакаляровымі птушачкамі і стужкамі - яркія колеры сімвалізавалі росквіт прыроды.

8/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Асабліва рады вясне дзяўчаты: нарэшце можна вадзіць карагоды і гушкацца на арэлях.

9/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Прыгажосць беларускіх дзяўчын апяваецца ў шматлікіх вершах і песнях.

10/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Гулянні - добры шанец і сябе паказаць, і на іншых паглядзець.

11/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
"Коцікі" ўжо паказваюць свае пухнатыя лапкі, з'явіліся і першыя кветкі.

12/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Кожнае гулянне абавязкова суправаджаецца музыкай і спевамі.

13/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Песні-вяснянкі прывітаюць вясну і запрашаюць услед гарачае лета.

14/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Танцаваць можна ў агульным карагодзе або ў пары і прама на вуліцы - добрае надвор'е дазваляе.

15/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
На гулянні можна ўбачыць шмат розных інструментаў...

16/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
...і наведвальнікаў усіх узростаў.

17/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Шэсце з песнямі абыходзіць вёску.

18/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Каб была праца для млына, трэба папрасіць у зямлі добрага ўраджаю.

19/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Вогненае кола сімвалізуе сабой сонечны круг.

20/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Красны - колер агню і маладосці, улюбёны колер для аздаблення і арнаментаў.

21/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Кола адплывае ў далечыню, заклікае да нас вясну.

22/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Людзі сабраліся на ўзбярэжжы і праважаюць яго песнямі.

23/23
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Малеча радуецца, атрымаўшы прыгожыя цацкі.