Беларусь і Расія значна прасунуліся ў інтэграцыі – Пуцін

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёння краіны рэалізуюць маштабныя сумесныя праекты ў гандлёва-эканамічнай, а таксама гуманітарнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін накіраваў віншаванні прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку з нагоды Дня яднання народаў дзвюх краін, паведамілі ў аўторак у прэс-службе Крамля.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Сочы - Sputnik Беларусь
Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца штогод 2 красавіка. Традыцыйна ў гонар свята лідары абедзвюх краін абменьваюцца віншавальнымі тэлеграмамі.

"У гэтым годзе мы адзначаем дваццацігоддзе падпісання Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. За мінулы з тых часоў перыяд нашы краіны значна прасунуліся па шляху ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і інтэграцыі", - адзначыў у віншаванні Пуцін.

Як дадаў прэзідэнт Расіі, краінамі сёння рэалізуюцца маштабныя сумесныя праекты ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах, а таксама пашыраецца міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне.

"Каардынацыя намаганняў у сферах знешняй палітыкі і абароны спрыяе ўмацаванню міжнародных пазіцый Расіі і Беларусі, забеспячэнню бяспекі нашых грамадзян", - падкрэсліў расійскі лідар.

Пуцін высока ацаніў дасягнуты ўзровень саюзніцкіх сувязяў - яны дазваляюць, упэўнены прэзідэнт РФ, "грунтоўна абмяркоўваць самыя складаныя пытанні двухбаковага парадку дня, знаходзіць рашэнні, найлепшым чынам адказваюць інтарэсам братніх народаў дзвюх краін".

Стужка навiн
0