Рапота аб адмене роўмінгу: пачалося абмеркаванне тэхнічных пытанняў

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкРапота аб адмене роўмінгу: пачалося абмеркаванне тэхнічных пытанняў
Рапота аб адмене роўмінгу: пачалося абмеркаванне тэхнічных пытанняў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Перамовы аб адмене роўмінгу ідуць ужо амаль два гады, але пакуль бакі сканцэнтраваны на працы над дарожнай картай.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. Профільныя ведамствы працуюць над дарожнай картай вырашэння пытання адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй, распавёў Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

Паводле яго слоў, гэта "наспелая праблема - абнуліць роўмінг пры перасячэнні мяжы".

Мужчына са смартфонам - Sputnik Беларусь
Пытанне адмены роўмінгу паміж РФ і РБ могуць вырашыць на "больш высокім" узроўні

"Мы прайшлі ўжо дзве стадыі: усведамлення праблемы і як рухацца далей. Спачатку гэта было непрыманне нават міністэрстваў, таму што закранала эканамічныя інтарэсы", - прызнаў дзяржсакратар. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што рашэнне дадзенага пытання станоўча адаб'ецца на спажыўцах у дзвюх краінах.

Пасля чаго дзяржсакратар дадаў, што "потым прыйшло ўсведамленне, што трэба нешта рабіць, таму што ёсць рашэнне прэзідэнтаў".

Зараз ідуць дыскусіі, як гэта зрабіць тэхналагічна. Профільныя ведамствы працуюць над дарожнай картай.

"Ідэя ўжо авалодала масамі і ў тым ліку ўрадавымі", - сказаў Рапота.

Перамовы аб адмене роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве ідуць ужо каля двух гадоў. Упершыню гэтае пытанне прагучала ў чэрвені 2017-га на пасяджэнні ВДС, і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гэтую ідэю падтрымаў. У канцы сакавіка паведамлялася, што Федэральная антыманапольная служба і Мінкомсвязі РФ падрыхтуюць даклады для ўрадаў Беларусі Расіі на гэтую тэму.

Стужка навiн
0