МІНСК, 2 кра - Sputnik. Чацвёрты міжнародны купальскі фолк-фестываль "Свята Сонца" пройдзе ў музейным комплексе "Дудуткі" 22-23 чэрвеня.
Як паведамілі арганізатары, у гэтым годзе асаблівая ўвага будзе надавацца дэталёвай рэканструкцыі старажытных купальскіх традыцый і абрадаваму боку свята.
Як і ў мінулым годзе, на пляцоўцы свята пройдзе адразу некалькіх розных мерапрыемстваў – фестываль агню і піратэхнікі, open-air канцэрт на дзвюх сцэнічных пляцоўках, кірмаш майстроў-рамеснікаў, пленэр кавалёў, будуць працаваць этна-пляцоўкі.
Разам з агульнай праграмай арганізатары ўжо абвясцілі і спіс гуртоў, якія будуць удзельнічаць у свяце. У спісе хэдлайнераў – беларускія гурты "NAVIBAND", "Стары Ольса", "PAWA", "IRDORATH", украінцы "Joryj Kloc" і музыкі з Расіі "Тролль Гнет Ель".
Кульмінацыяй свята стане факельнае шэсце па беразе ракі Пціч, дзе запаляць вялікія купальскія вогнішчы і пусцяць купальскія вянкі. Усе жадаючыя змогуць скокнуць праз ачышчальны купальскі агонь.
Традыцыйна з 21 па 23 чэрвеня на тэрыторыі фестываля будзе працаваць намётавы летнік для гасцей і ўдзельнкаў фестывалю. Можна будзе размясціцца ў намётах, прадастаўленых арганізатарамі, ці ўсталяваць уласны намёт на тэрыторыі летніка.
Для зручнасці гледачоў будуць арганізаваны дадатковыя аўтобусныя рэйсы па маршруце Мінск-Дудуткі-Мінск і бясплатны трансфер па маршруце Рудзенск-Дудуткі-Рудзенск.