Сталі вядомыя новыя падрабязнасці будучых тураў у Чарнобыльскую зону

© Sputnik / Виктор ТолочкоНамеснік старшыні праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Дзмітрый Скварчэўскі
Намеснік старшыні праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Дзмітрый Скварчэўскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У замежнікаў, у тым ліку расіян, пакуль мала шанцаў трапіць у Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

МІНСК, 11 кра - Sputnik. У замежных грамадзян пакуль мала шанцаў трапіць у зону адчужэння з беларускага боку з-за знаходжання запаведніка ў прыграніччы, распавёў падчас прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь намеснік старшыні праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Дзмітрый Скварчэўскі.

Беларускі сектар зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС - Sputnik Беларусь
"Мёртвыя землі" адкрылі - Беларусь пусціла турыстаў у зону адчужэння

"Для замежнікаў пакуль ёсць праблема, што тэрыторыя запаведніка знаходзіцца ў памежнай зоне і для гэтага яны павінны атрымаць дазвол у памежнікаў. Зараз замежнік павінен гэта рабіць асабіста", - адзначыў Скварчэўскі.

Паводле яго слоў, гэтае правіла распаўсюджваецца таксама на расіян. Пры гэтым спікер запэўніў, што ўжо падрыхтаваны змены ў законапраект, які аблегчыць гэтую працэдуру, і тураператар зможа падаваць усе дакументы за турыста.

Адкрылі зону

На днях кіраўніцтва Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка заявіла, што тэрыторыя зоны адчужэння гатова да прыёму арганізаваных экскурсій. Але аказваецца, гэта пытанне пачало прапрацоўвацца яшчэ ў мінулым годзе.

"Магчымасць займацца турыстычнай дзейнасцю там з'явілася ў мінулым годзе, калі выйшаў указ прэзідэнта №431, які змяніў умовы вядзення гаспадарчай дзейнасці на тэрыторыі запаведніка", - заўважыў Скварчэўскі.

Прэс-канферэнцыя па пытанні экскурсійных тураў у Чарнобыльскую зону прайшла ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці будучых тураў у Чарнобыльскую зону - Sputnik Беларусь
Прэс-канферэнцыя па пытанні экскурсійных тураў у Чарнобыльскую зону прайшла ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь

Таму яшчэ ў снежні мінулага года быў праведзены сход з удзелам тураператараў, прадстаўнікоў запаведніка, адміністрацых зон адчужэння і адсялення, МНС, і памежнікаў, якія адказваюць за гэтую тэрыторыю. Там былі выпрацаваны першыя крокі па пытаннях арганізацыі турызму. Тады ж быў праведзены інфатур для беларускіх тураператараў, яны выехалі на месца і паглядзелі, што прапануецца для турыстаў.

"Запыты беларускіх і замежных турыстаў да наведвання гэтай тэрыторыі былі заўсёды, але беларускія аператары не маглі яго задаволіць. Таму турысты ехалі ва Украіну, як легальна, так і нелегальна", - дадаў намеснік старшыні праўлення саюза туріндустрыі.

Упор на прыроду

Зразумела, што наведванне Чарнобыльскай зоны з украінскага боку носіць экстрэмальны характар. Людзям цікавыя сама атамная станцыя, горад Прыпяць. А вось беларускі бок не мае такіх аб'ектаў і хоча прыцягваць турыстаў па-іншаму.

"У запаведніку ўпор зроблены на прыродны, экалагічны складнік. Трапіўшы ў запаведнік, мы ўбачым унікальную тэрыторыю, на якой няма чалавека апошнія гады. І менавіта гэта мэта - паказаць, што адбываецца з зямлёй, калі з яе сыходзіць чалавек. Як мы цудоўна ведаем, там зараз прысутнічаюць усе чырванакніжныя віды, флора і фауна багатая і разнастайная", - распавёў Дзмітрый Скварчэўскі.

Але акрамя прыроды там збіраюцца паказваць вёскі, школы, ёсць пасёлак гарадскога тыпу, які таксама ўключаны ў маршрут.

І ўсё ж - як патрапіць?

Мяркуючы па ўсім, беларускія тураператары будуць практыкаваць у асноўным групавыя туры да 25 чалавек. Гэта звязана з тым, што перасоўванне па тэрыторыі будзе толькі на транспарце запаведніка, колькасць месцаў у якім абмежавана, затое ён усюдыходны.

"Каб туды трапіць, трэба атрымаць спецыяльны дазвол, яго выдае адміністрацыя зоны адчужэння. Для беларускіх грамадзян працэдура простая, і тураператар бярэ на сябе абавязацельствы, фарміруе спіс, перадае ў запаведнік, які сам запытвае пропускі ў адміністрацыі. Ёсць умова, што дадзеныя трэба падаваць за два тыдні да наведвання", - праінфармаваў Скварчэўскі.

Паводле яго слоў, экскурсіі будуць праводзіць навуковыя супрацоўнікі запаведніка на рускай мове.

"На сустрэчы з тураператарамі кошты не былі сфармаваныя. Чакаем прайсаў на сайце запаведніка. Дарэчы, яшчэ пажаданне для іх - настаў час мадэрнізаваць сайт. Дык вось, гэта будзе не самая танная экскурсія. Сюды ўвойдзе праезд, начлег у Хойніках ці Гомелі, плюс транспарт у запаведніку. Абед на тэрыторыі запаведнік немагчымы", - падсумаваў намеснік старшыні праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі.

Стужка навiн
0