МІНСК, 12 кра - Sputnik. Кіраўнік дзяржавы адкрыты да прапаноў беларускіх "айцішнікаў", пра што не прамінуў заявіць у ходзе рабочага візіту ў Парк высокіх тэхналогій.
Паводле яго слоў, сёння яму важна пакінуць ПВТ з якім-небудзь даручэннем ад IT-супольнасці, што дасць магчымасць прасунуць гэтую сферу наперад.
Пры гэтым беларускі лідар звярнуў увагу, што, нягледзячы на ўдзячнасць рэзідэнтаў Парку за прыняцце "лічбавага дэкрэта", падпісанне дакумента шмат у чым з'яўляецца іх заслугай.
"Дэкрэт - ня столькі я, колькі вы. Мы ў свой час рызыкнулі і пачалі ствараць гэты Парк. Тады быў больш гераічны крок, чым той дэкрэт, пра які вы сёння гаварылі", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт выказаў жаданне, каб прадстаўнікі ПВТ свабодна выказалі сваё меркаванне адносна таго, што ім трэба для далейшага руху наперад у высокім тэмпе, зададзеным у апошні час.
"Я гатовы выслухаць вашы прапановы, калі яны ёсць. А калі вы іх не сфармулявалі на сёння, ведайце, што я вас заўсёды пачую максімум на працягу сутак", - цытуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.