Прабітыя колы і трэснуты патрубак: МАЗам у Марока крыху не пашанцавала

© Photo : "МАЗ_СПОРТавто" / JAN VAN GELDERМАЗаўскі "капотнік" на этапе ралі ў Марока
МАЗаўскі капотнік на этапе ралі ў Марока - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ад камяністага грунта не выратавала нават знакамітая французская гума - экіпаж Вішнеўскага замяніў тры колы.

МІНСК, 17 кра - Sputnik. Чацвёрты этап ралі-рэйду Morocco Desert Challenge склаўся няўдала для гоншчыкаў каманды "МАЗ-СПОРТаўта" - абодва экіпажы сутыкнуліся з непаладкамі, паведаміла прэс-служба беларускай каманды.

МАЗ Аляксея Вішнеўскага на этапе ралі ў Марока - Sputnik Беларусь
МАЗы памяняліся месцамі: Вішнеўскі выйграў трэці этап ралі ў Марока

Пра тое, што этап будзе хуткасным, але складаным - папярэджвалі і арганізатары. Так і аказалася. Тэхнічныя праблемы не абышлі бокам і беларусаў - у "капотніка" Сяргея Вязовіча лопнуў патрубак сістэмы астуджэння наддува - паломку прыйшлося выпраўляць на месцы. У выніку каміён прыйшоў на фініш чацвёртым.

Экіпажу Аляксея Вішнеўскага прыйшлося пастаянна змяняць колы - за час этапу на камяністым грунце "загінулі" цэлых тры шыны Michelin. МАЗ завяршыў спецучастак на 17-м месцы.

У агульным заліку грузавікоў Вязовіч утрымлівае чацвёртую пазіцыю з адставаннем ад лідара ў 18 хвілін. Вішнеўскі апусціўся на восьмы радок генеральнай класіфікацыі - экіпаж саступае ўладальніку першага месца больш за гадзіну.

Пяты этап мараканскай гонкі складаецца з 318 кіламетраў пяшчаніку і выдмаў - гоншчыкі праедуць маршрут з Фоум-Згуіда ў Загор'е.

Стужка навiн
0