Дзве ВНУ Беларусі патрапілі ў спіс лепшых універсітэтаў свету

© SputnikГалоўны корпус БДУ
Галоўны корпус БДУ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па колькасці ВНУ ў рэйтынгу лідзіруюць ЗША, а знакаміты Гарвардскі ўніверсітэт узначаліў спіс.

МІНСК, 18 кра - Sputnik, Леў Рыжкоў. Апублікаваная рускамоўная версія Сусветнага рэйтынгу ўніверсітэтаў RUR (Round Univercity Ranking) за 2019 год, у яго ўвайшлі два беларускія ВНУ - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Нацыянальны інстытут вышэйшай адукацыі.

Студэнты-медыкі на лекцыі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Павышаць кошт вучобы ў ВНУ пакуль не будуць

RUR - глабальны рэйтынг універсітэтаў, які выдаецца з 2010 года. Кожная ВНУ ацэньваецца па 20 асобных параметрах, сярод якіх якасць выкладання, навуковых даследаванняў, узровень інтэрнацыяналізацыі і фінансавай устойлівасці. Усяго ў рэйтынгу прынялі ўдзел 820 універсітэтаў з 74 краін свету.

Па колькасці ВНУ ў рэйтынгу лідзіруюць ЗША, а знакаміты Гарвардскі ўзначаліў спіс. На другім месцы па колькасці ВНУ ў гэтым годзе - Расія, яна прадстаўлена 74 навучальнымі ўстановамі.

ВНУ Беларусі таксама патрапілі ў рэйтынг: гэта Беларускі дзяржаўны щніверсітэт (630-е месца) і Нацыянальны інстытут вышэйшай адукацыі (741).

"ВНУ з постсавецкай прасторы ў спісе - няшмат. Атрымліваецца значны перакос у бок Расіі, паколькі ад усіх астатніх рэспублік былога СССР у гэтым годзе было прадстаўлена 25-30 універсітэтаў. Аднак паступова постсавецкіх ВНУ ў рэйтынгу становіцца больш. Яшчэ пяць гадоў таму нам прадстаўлялі сваю працу ўсяго 10-12 універсітэтаў. Патэнцыял росту тут значны. У бліжэйшы час мы чакаем, што ў рэйтынгу будзе прадстаўлена па 75 ВНУ ад Расіі і столькі ж - ад краін постсавецкай прасторы", - канстатаваў рэдактар рэйтынгу RUR Алег Салаўёў.

У першую дзясятку акрамя Гарварда ўвайшлі Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут (ЗША), Імперскі каледж Лондана (Вялікабрытанія), Стэнфардскі і Ельскі ўніверсітэты (ЗША), Масачусецкі тэхналагічны інстытут (ЗША, Федэральная політэхнічная школа ў Цюрыху (Швейцарыя), Калумбійскі ўніверсітэт (ЗША), Кембрыдж і Оксфард (Вялікабрытанія).

Чытайце таксама:

  • Месцаў для бюджэтнікаў у ВНУ Беларусі стала больш
  • Беларуска-кітайскі інстытут будзе набіраць студэнтаў ужо ў гэтым годзе
Стужка навiн
0