Лукашэнка марыць аб стварэнні міжнароднага фінансавага цэнтра

© Photo : пресс-служба президента РБЛукашэнка марыць аб стварэнні міжнароднага фінансавага цэнтра
Лукашэнка марыць аб стварэнні міжнароднага фінансавага цэнтра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідар зацікаўлены ў вопыце дубайскага міжнароднага фінансавага цэнтра пры стварэнні аналага.

МІНСК, 18 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб жаданні стварыць падабенства дубайского міжнароднага фінансавага цэнтра ў рэспубліцы, паведамляе Sputnik.

Наведванне Аляксандрам Лукашэнкам дзяржаўнай установы Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій - Sputnik Беларусь
Лукашэнка назваў стварэнне ПВТ гераічным крокам

Беларускі лідар сустрэўся ў чацвер з кіраўніцтвам дубайского міжнароднага фінансавага цэнтра - адной з найбуйнейшых свабодных эканамічных зон, у якую ўваходзяць сотні фінансавых устаноў.

"Дзякуй вам за добрыя словы, распачынанні і тую дапамогу, якую вы аказваеце нам. Мяркую, што вы ўжо знаёмыя з нашымі марамі: стварыць нешта падобнае да вашага цэнтру ў Беларусі. І я буду вам вельмі ўдзячны, калі вы працягнеце сваю дабрачынную дзейнасць у Беларусі у плане падтрымкі гэтага праекта і кансультацыйнай дапамогі нам", - заявіў Лукашэнка на сустрэчы.

Беларускі лідар адзначыў вялікі і неацэнны вопыт дубайскага МФЦ у стварэнні такіх міжнародных фінансавых цэнтраў.

"Ведаю, што ваш цэнтр праяўляе вялікую цікавасць у супрацоўніцтве ў галіне IT-тэхналогій, вы шмат надаеце ўвагі лічбавай эканоміцы. Мы таксама гэтым сур'ёзна займаемся. Думаю, калі б мы здолелі знайсці агульную цікавасць, то гэта спалучэнне было б толькі на карысць развіццю лічбавай эканомікі. Калі вы палічыце, што ў Беларусі ёсць вопыт высокіх тэхналогій, мы да вашых паслуг і гатовыя працаваць разам", - дадаў Лукашэнка, яго словы прыводзіць БелТА.

Праект у Беларусі плануюць падтрымаць і ўрад Дубая, і сам МФЦ - пра гэта заявіў кіраўнік цэнтра Эса Казіма. Паводле яго слоў, неўзабаве праект будзе рэалізаваны ў рэспубліцы.

Стужка навiн
0